ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 26 лютага 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 студзеня 2021, 15:08

Рэгуляванне лічбавай эканомікі і абарона гістарычнай памяці прапанаваны тэмамі першых мадэльных законаў СД

Фота з архіва
Фота з архіва

19 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Тэмамі першых мадэльных законаў Саюзнай дзяржавы прапанаваны рэгуляванне лічбавай эканомікі і абарона гістарычнай памяці. Такая ініцыятыва выказана на пачатых сёння двухдзённых парламенцкіх слуханнях "Мадэльная заканатворчасць у Саюзнай дзяржаве", арганізаваных Парламенцкім сходам Саюза Беларусі і Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзярждумы РФ.

Дзейнасць па гарманізацыі заканадаўства дзяржаў - удзельніц Саюзнай дзяржавы стаіць у ліку асноўных задач Парламенцкага сходу. Адной з форм такой работы стане распрацоўка мадэльных заканадаўчых актаў Саюзнай дзяржавы. "Мы прыйшлі да высновы, што па некаторых пытаннях неабходна на практыцы пераходзіць ад мяккага збліжэння заканадаўства да фарміравання адзінага прававога поля ў рамках Саюзнай дзяржавы. Першым крокам у гэтым напрамку павінна стаць прыняцце Парламенцкім сходам мадэльных заканадаўчых актаў", - адзначыў старшыня Камісіі Парламенцкага сходу па заканадаўстве і рэгламенце Арцём Тураў.

У першы дзень парламенцкіх слуханняў абмяркоўваліся прыярытэтныя сферы мадэльнага рэгулявання, разглядаўся вопыт мадэльнай заканатворчасці ў СНД і АДКБ, а таксама былі прапанаваны тэмы для мадэльных заканадаўчых актаў, якія неабходна распрацаваць ужо ў 2021-2022 гадах. "Мы лічым, што пры вызначэнні тэм для мадэльных законаў трэба зыходзіць з прадметаў ведання Саюзнай дзяржавы, замацаваных у Дагаворы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы", - сказаў намеснік старшыні Камісіі Парламенцкага сходу па заканадаўстве і рэгламенце Сяргей Сівец. На яго думку, неабходна звярнуць увагу на тэматыку забеспячэння аднолькавых правоў грамадзян і ўстанаўлення аднолькавых умоў суб'ектам гаспадарання. "Першымі мадэльнымі заканадаўчымі актамі маглі б стаць дакументы па актуальных пытаннях: рэгуляванне развіцця лічбавай эканомікі і абарона гістарычнай памяці", - адзначыў парламентарый.

Па выніках парламенцкіх слуханняў будуць падрыхтаваны рэкамендацыі, якія разгледзяць на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу па заканадаўстве і рэгламенце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі