Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

Рэгістрацыя кандыдатаў у сенатары пачынаецца ў Беларусі

Грамадства 09.10.2019 | 10:27
Фота з архіва
Фота з архіва

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэгістрацыя кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання пройдзе ў Беларусі 9-13 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА.

Да гэтага часу ва ўсіх абласцях і Мінску адбылося вылучэнне прэтэндэнтаў на месцы ў верхняй палаце парламента. Такім правам валодаюць прэзідыумы мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведныя выканкамы, а ў сталіцы - прэзідыум Мінгарсавета і Мінгарвыканкам.

Галасаванне па зарэгістраваных ЦВК кандыдатах у сенатары праходзіць на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню, Мінгарсавета. Выбраным лічыцца кандыдат, які набраў больш за палавіну галасоў.

Савет Рэспублікі - палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Парадак яе фарміравання спалучае элементы выбарнасці і назначэння. Па восем членаў выбіраюцца ад кожнай вобласці і Мінска шляхам тайнага галасавання, яшчэ восем сенатараў назначае Прэзідэнт. Усяго ў склад верхняй палаты парламента ўваходзіць 64 чалавекі.

Выбары ў Савет Рэспублікі назначаны на 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў - на 17 лістапада.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.