Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 верасня 2022, 16:21

Рэгіянальны злёт валанцёраў сярэбранага ўзросту правядуць у Гомельскай вобласці

29 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Рэгіянальны злёт валанцёраў сярэбранага ўзросту (60+) плануюць правесці ў Гомельскай вобласці ў лістападзе. Аб гэтым паведаміла журналістам начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Галіна Мароз, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Упершыню у вобласці мы будзем праводзіць злёт валанцёраў сярэбранага ўзросту. Плануецца, што пройдзе ён на базе Калінкавіцкага раёна. На злёце мы заахвоцім самых лепшых. Прадстаўнікі будуць з усіх раёнаў", - расказала начальнік упраўлення.

Чакаецца, што на злёце валанцёры прэзентуюць сваю дзейнасць, падзеляцца вопытам работы, цікавымі праектамі.

Паводле слоў Галіны Мароз, у вобласці даволі актыўна развіваецца рух валанцёраў сярэбранага ўзросту. "У кожным раёне ёсць валанцёры. Яны працуюць па прынцыпе "роўны дапамагае роўнаму". Яны мабільныя, гатовы аказваць розную дапамогу", - дадала кіраўнік.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі