Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Усе навіны

Рэформа страхавання і выплат - у Беларусі рыхтуюць дадатковыя меры па бяспечных умовах працы

Грамадства 23.04.2019 | 17:55
Фота з архіва
Фота з архіва

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны падрыхтавала комплекс дадатковых мер па забеспячэнні бяспечных умоў працы. Аб гэтым ішла размова сёння на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, дзе разглядалася праблема вытворчага траўматызму з цяжкімі наступствамі і забеспячэнне пажарнай і прамысловай бяспекі ў арганізацыях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі павінны быць выпрацаваны дзейсныя меры, якія даюць магчымасць забяспечыць безумоўнае выкананне патрабаванняў па ахове працы з прымяненнем строгіх мер адказнасці. У адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы Мінпрацы і сацабароны падрыхтаваны комплекс дадатковых мер па забеспячэнні бяспечных умоў працы", - адзначыў прэм'ер-міністр Сяргей Румас.

Прапанаваныя новаўвядзенні прадставіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. "Галоўны напрамак - скарачэнне ручной працы. Будзем таксама прапаноўваць механізмы эканамічнай зацікаўленасці работадаўца - гэта перш за ўсё ўдасканаленне сістэмы абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці. На наш погляд, трэба паглядзець на ўзмацненне дыферэнцыяцыі страхавых тарыфаў у залежнасці ад ступені прафесійных рызык", - сказала журналістам Ірына Касцевіч.

Сярод прапаноў - скарэкціраваць механізмы льгот і надбавак да страхавых тарыфаў, перагледзець страхавыя выплаты пры атрыманні траўмаў на вытворчасці, калі пацярпелы быў у стане алкагольнага ап'янення. "Прапануем разгледзець магчымасць не ажыццяўляць страхавых выплат, калі чалавек атрымаў траўму або загінуў па прычыне таго, што знаходзіўся ў алкагольным ап'яненні", - дадала міністр.

Паводле яе ацэнкі, найбольш прафесійныя рызыкі з пункту гледжання траўматызму ў горназдабыўной галіне, сферах будаўніцтва, транспарту, у сельскай гаспадарцы і лясным сектары.

Прычынай падрыхтоўкі дадатковых мер для бяспечных умоў працы стала негатыўная тэндэнцыя росту ўзроўню вытворчага траўматызму. Так, у 2018 годзе ў параўнанні з 2017-м істотна вырасла колькасць работнікаў, якія загінулі або траўміраваны на вытворчасці (загінулых - на 29 чалавек, цяжка траўміраваных - на 107 чалавек, атрымаўшых іншыя траўмы - на 195 чалавек).

Сяргей Румас таксама звярнуў увагу на абстаноўку ў галіне пажарнай бяспекі. У параўнанні з 2017 годам колькасць пажараў на аб'ектах арганізацый павялічылася больш як на 40 працэнтаў (з 383 да 542). Рост адзначаецца як у суб'ектаў гаспадарання ўсіх форм уласнасці, так і ў жылым сектары.

Акрамя таго, павялічылася колькасць надзвычайных здарэнняў на небяспечных вытворчых і патэнцыяльна небяспечных аб'ектах, у якіх не апошнюю ролю адыграў знос абсталявання і выпрацоўка яго рэсурсу. У час наглядных мерапрыемстваў выяўляюцца прамыя парушэнні заканадаўства, якое рэгламентуе пытанні пажарнай і прамысловай бяспекі.

"Мяркуючы па матэрыялах, прадстаўленых да сённяшняга пасяджэння, асноўная прычына траўматызму, пажараў і іншых здарэнняў - гэта адсутнасць дысцыпліны і парадку на вытворчасці. Вырашаючы задачы эканамічнага характару, асобныя кіраўнікі і адказныя службовыя асобы прадпрыемстваў упускаюць значна больш важныя пытанні - захаванне жыцця і здароўя работнікаў", - адзначыў прэм'ер-міністр.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.