Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лютага 2015, 18:49

Рэфармаванне ЖКГ прадугледжвае істотнае зніжэнне кошту паслуг - Церахаў

20 лютага, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Рэфармаванне жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі дасць магчымасць істотна знізіць кошт аказваемых насельніцтву паслуг. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З 1 сакавіка тарыф на тэхнічнае абслугоўванне квадратнага метра як быў, так і застаецца на ўзроўні Br947,1. Але з-за структурнага пераўтварэння мы разлічваем, што сам кошт паслугі, які цяпер складае каля Br2,8 тыс., павінен істотна знізіцца, у выніку чаго ўзровень кампенсавання затрат насельніцтвам павысіцца з сённяшніх 25-30 працэнтаў да 50-70 працэнтаў", - растлумачыў Аляксандр Церахаў.

Паводле яго слоў, рэфармаванне ЖКГ накіравана, па-першае, на павышэнне якасці аказваемых паслуг, па-другое, на дасягненне максімальнай празрыстасці іх налічэння. "Мы павінны быць упэўнены, што паслуга аказваецца своечасова, што мы не ліквідуем аварыйныя сітуацыі, а праводзім свае рэгламентныя работы, падтрымліваем жыллёвы фонд, не дапускаем яго старэння. Другі бок медаля - чалавек разумее, за што плаціць. Ёсць дакладны пералік работ, рэгламент, які арганізацыя выконвае і забяспечваецца захаванасць жыллёвага фонду", - канстатаваў міністр.

З 1 сакавіка на базе Партызанскага і Першамайскага раёнаў Мінска плануецца пачаць эксперымент па рэфармаванні жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі