Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 верасня 2024, 15:29

Рэдкія фота, кнігі, стэнаграма. Выстаўка да Дня народнага адзінства адкрыецца ў Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва
3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы 4 верасня пачне работу выстаўка "Безназоўнае", прымеркаваная да Дня народнага адзінства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове.

Так, 85 гадоў таму, 17 верасня 1939 года, пачалося ўз'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. У важнейшай падзеі таго знамянальнага года - Народным сходзе Заходняй Беларусі - прымаў удзел і Янка Купала.

Цэнтральны экспанат выстаўкі - паэма Янкі Купалы "Безназоўнае", якая стваралася 100 гадоў таму, у тыя дні 1924 года, калі адбылося першае ўзбуйненне БССР. У экспазіцыі - рукапіс паэмы, дзесяць раздзелаў якой аб'ядноўвае сімвалічны вобраз Беларусі, што прайшла няпросты шлях.

На выстаўцы таксама будуць прадстаўлены фатаграфіі Сяргея Прытыцкага, дзеяча партызанскага руху Заходняй Беларусі, і Уладзіславы Луцэвіч на малой радзіме Янкі Купалы, у Вязынцы, а таксама ў Радашковічах, у час адкрыцця помніка. Гэтыя месцы, значныя для жыцця і творчасці паэта, доўгія 18 гадоў былі для яго недаступнымі.

Таксама экспануюцца кнігі з уласнай бібліятэкі Уладзіславы Луцэвіч, прысвечаныя ўз'яднанню Беларусі: літаратурныя зборнікі "Вызваленым братам" і "Сямнаццатага верасня", гістарычныя работы Цімафея Гарбунова, стэнаграма "Народное (национальное) собрание Западной Белоруссии 28-30 октября 1939 года", выдадзеная ў 1946 годзе.

У святочны дзень 17 верасня пройдзе культурна-патрыятычнае мерапрыемства "Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі…" у рамках грамадска-культурнай акцыі "Чытаем Купалу разам", у час якога прагучаць радкі з паэмы "Безназоўнае" і вершы з цыкла Янкі Купалы "На заходне-беларускія матывы".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі