Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Рэдакцыя газеты "Советская Белоруссия" перайменавана ў "Выдавецкі дом "Беларусь сёння"

Грамадства 05.09.2018 | 17:13

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэдакцыя газеты "Советская Белоруссия" перайменавана ў "Выдавецкі дом "Беларусь сёння". Адпаведнае распараджэнне падпісала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава, паведамляе БЕЛТА.

Такім чынам, працэс удасканалення сістэмы цэнтральных друкаваных СМІ, пачаты ў 2013 годзе з далучэння да рэдакцыі шэрага рэспубліканскіх выданняў, завершаны. Выдавецкі дом выпускае газеты "СБ. Беларусь сегодня", "Рэспублiка", "Народная газета", "Сельская газета", "Знамя юности". У структуру выдавецкага дома таксама ўваходзяць "Альфа-радыё" і інтэрнэт-партал www.sb.by. Сумесна з расійскімі партнёрамі рэалізуюцца праекты "Саюз" і "Саюзнае веча".

"Працэс удасканалення сістэмы друкаваных СМІ - не проста знешняя трансфармацыя. Паралельна ішла вялікая арганізацыйная работа. Паколькі размова ідзе пра вялікі калектыў, высокакваліфікаваныя кадры. Скажу больш: гісторыя нашых выданняў - гэта гісторыя краіны. Напрыклад, наша вядучая газета з'явілася ў далёкім 1927 годзе і першыя 10 гадоў выходзіла пад назвай "Рабочий", а з 1937 года і практычна да нашых дзён называлася "Советская Белоруссия". Цяпер, відавочна, надышоў час, каб брэнд, да якога ўжо прывык чытач, - "СБ. Беларусь сегодня" - стаў у тым ліку юрыдычным фактам", - паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік выдавецкага дома "Беларусь сёння" Дзмітрый Жук.

Паводле яго слоў, існуючыя традыцыі і рэдакцыйная палітыка будуць прадоўжаны. "А менавіта: мы і далей будзем пісаць праўдзівы летапіс нашай цудоўнай зямлі і нашага слаўнага працавітага народа. У гэтым галоўная задача выдавецкага дома "Беларусь сёння", - сказаў Дзмітрый Жук.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.