Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 мая 2024, 12:55

Рэчы, лякарствы, прадукты: Беларусь накіравала гуманітарную дапамогу ў Арэнбургскую і Курганскую вобласці

Фота МНС
Фота МНС
27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь накіравала гуманітарную дапамогу ў Арэнбургскую і Курганскую вобласці РФ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Беларусь накіравала дапамогу ў пацярпелыя ад паводкі рэгіёны Расійскай Федэрацыі. Работы па падрыхтоўцы і фарміраванні гуманітарнай дапамогі вяліся на аснове адпаведнай пастановы Савета Міністраў.

"Груз агульнай масай каля 56 т і аб'ёмам 260 куб.м адправіўся аўтамабільным транспартам у Арэнбургскую і Курганскую вобласці сёння раніцай. У яго складзе лякарствы, пасцельныя рэчы, пледы, коўдры, нацельная бялізна і адзенне, уключаючы дзіцячае, абутак, прадметы першай неабходнасці, кансервы", - адзначыў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў.

Дапамога была сфарміравана ў кароткія тэрміны і загружана курсантамі і работнікмаі МНС. У пацярпелыя рэгіёны яе даставяць беларускія ратавальнікі.

Беларусь рэгулярна аказвае гуманітарную дапамогу краінам, пацярпелым ад надзвычайных сітуацый. Так, з 1999 года Беларуссю міжнародная гуманітарная дапамога аказана 84 разы 34 краінам. У мінулым годзе гуманітарная дапамога аказвалася пяць разоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі