15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў I квартале 2018 года склалі 107,6 працэнта да ўзроўню I квартала 2017-га, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 64 працэнты, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 7,6 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) - 23,8 працэнты, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 4,6 працэнта.
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.-0-