Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 красавіка 2024, 14:56

Развіццё транспартна-лагістычнай інфраструктуры абмяркуюць пастаянныя прадстаўнікі СНД у Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД адбудзецца 17 красавіка ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

Пастаянныя прадстаўнікі падвядуць вынікі пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД, якое прайшло 12 красавіка ў Мінску, і намецяць задачы па рэалізацыі прынятых дакументаў і дасягнутых дамоўленасцей.

Члены СМЗС абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня і ўзаемадзеяння ў фармаце Садружнасці, абмеркавалі пытанне аб заснаванні адзінага юбілейнага медаля "80 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў", адобрылі праект Канвенцыі аб прававым статусе дэлегацый, што накіроўваюцца ў дзяржавы СНД. Міністры замежных спраў вызначылі спартыўныя сталіцы Садружнасці на бліжэйшыя два гады, прынялі рашэнні па трох базавых арганізацыях - у галіне даследавання праблем забеспячэння ваеннай бяспекі, у галіне ўніверсітэцкага спорту, у сферы падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў для судовых сістэм. Падведзены вынікі правядзення ў 2023 годзе шматузроўневых кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў і рэалізацыі праграмы дзеянняў па актывізацыі партнёрства паміж знешнепалітычнымі ведамствамі краін Садружнасці. На пасяджэнні падпісаны Заява аб ажыццяўленні бяспечных умоў прафесійнай дзейнасці журналістаў і недапушчэнні ўшчамлення іх правоў і Заява ў сувязі з 30-годдзем прадастаўлення СНД статусу наглядальніка пры Генеральнай Асамблеі ААН.

Пастаянныя прадстаўнікі таксама маюць намер прааналізаваць вынікі правядзення ў СНД у 2023 годзе Года рускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін, абмеркаваць пытанні развіцця транспартна-лагістычнай інфраструктуры і калідораў, інвентарызацыі дагаворна-прававой базы. Таксама плануецца прыняць прэс-рэліз Савета пастаянных прадстаўнікоў з выпадку 79-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі