Сцяг Панядзелак, 17 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лютага 2025, 12:55

Развіццё электраэнергетыкі і газіфікацыі населеных пунктаў абмяркуюць на семінары ў Палаце прадстаўнікоў

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Семінар-нарада на тэму "Праблемныя пытанні і перспектывы развіцця электраэнергетыкі і газіфікацыі населеных пунктаў у Рэспубліцы Беларусь" пад кіраўніцтвам спікера Ігара Сергяенкі праходзіць у Палаце прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У ходзе работы дэпутатаў у выбарчых акругах грамадзяне ўзнімаюць шэраг пытанняў. Сярод іх - развіццё электраэнергетыкі і газіфікацыі населеных пунктаў. Таму тэма нашага сённяшняга мерапрыемства не выпадкова. Мы яго праводзім у новым фармаце. На семінар запрошаны міністр энергетыкі, кіраўнікі рэгіянальных структур. Такі падыход дае магчымасць вырашаць актуальныя пытанні аператыўна і комплексна, з улікам сітуацыі на месцах", - сказаў Ігар Сергяенка.

Жыццё не стаіць на месцы, і рост якасці аказваемых насельніцтву паслуг ставіць перад энергетычнай галіной новыя задачы, адзначыў спікер. "Пастаянна павялічваюцца аб'ёмы электраспажывання. Так, за 2024 год яны выраслі на 5 працэнтаў. У побыце людзі сталі больш актыўна прымяняць электрапрыборы, без якіх ужо не абыходзіцца ні адна сям'я. Мы выходзім на новы ўзровень - выкарыстанне электраэнергіі для ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Асабліва ў сельскай мясцовасці, дзе людзі хочуць бачыць роўны з горадам узровень камфорту. І тут узнікае праблема, для вырашэння якой патрабуюцца значныя фінансавыя ўкладанні", - падкрэсліў ён.

Эксплуатуемыя ў вёсцы электрасеткі ў свой час праектаваліся без уліку спажывання электрычнасці для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы. "І, адпаведна, маюць абмежаваны рэзерв прапускной здольнасці. Без іх мадэрнізацыі немагчыма задаволіць усе заяўкі грамадзян на падключэнне да электрычных сетак. Гэта значыць краіне патрэбна надзейная інфраструктура, якая забяспечыць дастаўку электраэнергіі спажыўцу максімальна зручным спосабам па прымальных тарыфах, - адзначыў Ігар Сергяенка. - Так, у рамках дзяржаўнай праграмы "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" такая работа праводзіцца. Але тэмпы яе рэалізацыі і ўстаноўленыя тэрміны выклікаюць пытанні".

Семінар арганізаваны ў рамках мерапрыемстваў пяцігодкі якасці, Года добраўпарадкавання і фарміравання дзяржаўных праграм на наступнае пяцігоддзе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі