Фота з архіва
28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навукова-практычны семінар "Прававая ахова і камерцыялізацыя аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці" пройдзе на палях 35-й міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра" 5 чэрвеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).
У праграме семінара абмеркаванне тэм: ахова прамысловай уласнасці як фактар забеспячэння інавацыйнага развіцця прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, геаграфічныя адзнакі як сродак развіцця беларускіх брэндаў, асаблівасці распараджэння правамі на аб'екты права прамысловай уласнасці на ўнутраным і знешнім рынках і прававая ахова таварных знакаў за мяжой.
У рабоце семінара прымуць удзел вядучыя эксперты НЦІУ, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнай інспекцыі па выпрабаванні і ахове сартоў раслін, Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Зарэгістравацца для ўдзелу можна на сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.
Арганізатарамі выступаюць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і НЦІУ.-0-