Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лютага 2018, 09:04

Развіццё беспілотных авіяцыйных комплексаў ідзе апераджальнымі тэмпамі - Раўкоў

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі развіццё беспілотных авіяцыйных комплексаў ідзе апераджальнымі тэмпамі. Аб гэтым заявіў журналістам міністр абароны Андрэй Раўкоў 13 лютага па выніках пасяджэння Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ходзе пасяджэння міністр праінфармаваў аб выніках работы ведамства за 2017 год і задачах на 2018 год, а таксама расказаў аб існуючых праблемных пытаннях. Прэзідэнт канкрэтызаваў напрамкі дзейнасці, якія датычацца аснашчэння Узброеных Сіл, падрыхтоўкі афіцэрскага складу, умацавання воінскай дысцыпліны.

Адказваючы на пытанні журналістаў, міністр падкрэсліў, што развіццё беспілотных авіяцыйных комплексаў ідзе апераджальнымі тэмпамі, яны вырабляюцца ў краіне і актыўна выкарыстоўваюцца на практыцы. "Без гэтага кампанента немагчыма прымяненне большасці агнявых адзінак, якія выконваюць задачы на паражэнне праціўніка. Гэта цалкам зразумела, што інтарэс да гэтай тэмы вельмі вялікі, у тым ліку ў нас у краіне. Мы ў гэтым пытанні, нельга сказаць, што ў лідзіруючых пазіцыях, але і не на адстаючых", - лічыць Андрэй Раўкоў.

Ён таксама акцэнтаваў увагу, што Узброеныя Сілы забяспечаны ўсім неабходным. Беларуская армія з'яўляецца даволі падрыхтаванай для вырашэння пастаўленых перад ёй задач, адзначыў міністр.

Андрэй Раўкоў расказаў таксама, што ў Беларусі праводзіцца праверка Узброеных Сіл.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі