30 кастрычніка, Мінск / Кар. БЕЛТА/. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі ўстанавіла разліковую норму рабочага часу на 2019 год. Яна зацверджана пастановай міністэрства ад 22 кастрычніка 2018 года нумар 77, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў ведамстве.
Разліковая норма рабочага часу на 2019 год пры поўнай норме яго працягласці складзе: для пяцідзённага рабочага тыдня з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю - 2008 гадзін; для шасцідзённага рабочага тыдня з выхадным днём у нядзелю - 2016 гадзін.
Гэтыя нормы ўстаноўлены зыходзячы з поўнай нормы працягласці рабочага часу 40 гадзін у тыдзень і толькі для названых рэжымаў работы.
У арганізацыях з іншымі рэжымамі работы наймальнік самастойна разлічвае норму рабочага часу каляндарнага года з захаваннем норм арт. 112-117 ПК і сваім лакальным нарматыўным прававым актам устанаўлівае на адпаведны каляндарны год яе велічыню, якая будзе з'яўляцца для работнікаў арганізацыі поўнай нормай працягласці рабочага часу.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Разліковая норма рабочага часу ўстанаўліваецца штогод. На яе аснове наймальнік вызначае працягласць рабочага часу, што работнік абавязаны знаходзіцца на рабочым месцы, складае графік работы (зменнасці), а таксама кантралюе захаванне працягласці рабочага часу, устаноўленай Працоўным кодэксам.-0-