Валерый Равенка. Фота Мінабароны
18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аднаўленне даверу ў рэгіёне немагчыма без практычных дзеянняў. Аб гэтым заявіў начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка, паведамілі БЕЛТА ў Мінабароны.
"Працяглы час ужо ў дыскусіях на розных узроўнях гучаць тэзісы аб тым, што механізмы кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі ў Еўропе не працуюць. Адначасова абсалютна ўсімі дзяржавамі калектыўнага Захаду выказваюцца заклапочанасці ў сувязі з напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкай на прасторы АБСЕ. Таксама робяцца гучныя заявы аб гатоўнасці прыкласці ўсе намаганні для нармалізацыі сітуацыі. На наш погляд, Венскі дакумент 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі, а таксама дзеючыя рэгіянальныя дамоўленасці Беларусі з Латвіяй, Літвой і Польшчай змяшчаюць неабходныя інструменты, якія, пры жаданні нашых заходніх калег, маглі б ужо сёння быць выкарыстаны для паэтапнага вяртання да прадметнага дыялогу аб праблемах бяспекі ў рэгіёне. Аднаўленне даверу немагчыма без практычных дзеянняў. Такія дзеянні неабходны ў першую чаргу ў адносінах да мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, інтэнсіўнасць і маштабы якой значна ўзраслі", - падкрэсліў Валерый Равенка.
Прадстаўнік Міністэрства абароны заявіў, што вясной 2024 года ў Еўропе прайшла серыя шматнацыянальных вучэнняў "Абаронца". Былі арганізаваны назіранні за буйнейшымі з іх. Пры тым, што колькасць удзельнікаў вучэнняў перавышала 13 тыс. чалавек, прадстаўнікі Беларусі на іх запрошаны не былі. Што стала грубым парушэннем палажэнняў Венскага дакумента.
На праводзімае цяпер шматнацыянальнае тактычнае вучэнне "Намейс" таксама не былі запрошаны прадстаўнікі Беларусі. "Першапачаткова было заяўлена аб удзеле ў вучэнні да 14 тыс. ваеннаслужачых. Аднак у далейшым колькасць удзельнікаў была скарэкціравана да 11 тыс. чалавек, што таксама з'яўляецца высокім паказчыкам, асабліва з улікам бягучай ваенна-палітычнай абстаноўкі. З аднаго боку, Латвія прадаўжае выконваць свае абавязацельствы ў рамках Венскага дакумента адносна накіравання інфармацыі аб самай буйной ваеннай дзейнасці ўсім дзяржавам-удзельніцам. З другога боку, выклікае шкадаванне той факт, што прадстаўнікі Беларусі не былі запрошаны для назірання за актыўнай фазай вучэння "Намейс", у той час як назіранне было арганізавана латвійскім бокам і прадстаўнікі пяці дзяржаў прымаюць у ім удзел. Гэта мерапрыемства, праводзімае для "закрытага клуба" выбраных дзяржаў, наўрад ці пасадзейнічае такому неабходнаму ўмацаванню даверу і бяспекі", - адзначыў Валерый Равенка.
На думку памочніка міністра абароны ўзнікае заканамернае пытанне: ці варта Беларусі прадаўжаць практыку запрашэння замежных наглядальнікаў, калі на нашай тэрыторыі будуць праходзіць маштабныя мерапрыемствы аператыўнай і баявой падрыхтоўкі? "Выказваем надзею, што аб'ектыўная ацэнка магчымасцей Венскага дакумента, рэгіянальных мер даверу і бяспекі дазволіць як дзяржавам, якія мяжуюць з Беларуссю, так і іншым краінам прыняць адзінае правільнае рашэнне і вярнуцца да прагматычнага дыялогу. Упэўнены, што многія вострыя пытанні, звязаныя з дзейнасцю ўзброеных сіл у цэлым і ў прыгранічных раёнах у прыватнасці, будуць зняты. Беларусь прадаўжае рабіць паслядоўныя захады для змяншэння напружанасці і прадухілення яшчэ аднаго рэгіянальнага канфлікту. Ці ўсведамляюць нашы еўрапейскія суседзі ўсе магчымыя наступствы сваёй разбуральнай палітыкі? Пытанне застаецца адкрытым", - рэзюмаваў Валерый Равенка.-0-