Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 ліпеня 2020, 11:50

Раўкоў праінфармаваў кандыдатаў у прэзідэнты аб пагрозах бяспецы людзей на агітацыйных пікетах

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў сустрэўся сёння ў ЦВК з кандыдатамі ў прэзідэнты і даверанымі асобамі і папярэдзіў іх аб пагрозах бяспецы людзей у час агітацыйных мерапрыемстваў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама.

"Андрэй Раўкоў праінфармаваў прысутных аб існуючых пагрозах бяспецы грамадзян у час агітацыйных мерапрыемстваў, якія праводзяцца кандыдатамі ў Прэзідэнты Беларусі і іх даверанымі асобамі. Ён таксама паведаміў, што ў далейшым пры правядзенні такіх мерапрыемстваў праваахоўнымі органамі будуць прымацца меры па арганізацыі бяспекі іх удзельнікаў, устаноўленыя ў нашай краіне пры правядзенні масавых мерапрыемстваў", - гаворыцца ў паведамленні ЦВК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі