Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 мая 2019, 12:25

Раўкоў: гістарычная памяць ва ўсе часы - аснова нацыянальнай самасвядомасці

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гістарычная памяць ва ўсе часы з'яўляецца асновай нацыянальнай самасвядомасці, заявіў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў у Мінску 8 мая на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 74-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праз 74 гады мы зноў звяртаемся да гісторыі вайны. Гэта цалкам заканамерна, паколькі гістарычная памяць ва ўсе часы з'яўляецца асновай нацыянальнай самасвядомасці", - сказаў Андрэй Раўкоў.

Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне - адна з самых яркіх і значных падзей у гісторыі чалавецтва, адзначыў міністр. Гэта свята сімвалізуе веліч і сусветна-гістарычнае значэнне подзвігу народаў, якія перамаглі фашызм, перш за ўсё савецкіх людзей, якія ўнеслі вырашальны ўклад у разгром захопнікаў.

У бягучым годзе шмат памятных дат, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной. Перш за ўсё 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ходзе стратэгічнай наступальнай аперацыі "Баграціён". 16 ліпеня споўніцца 75 гадоў з дня правядзення знакамітага параду беларускіх партызан у Мінску - гэта адзіны ў гісторыі ўсіх войнаў партызанскі парад.

Разам з тым, паводле слоў Андрэя Раўкова, урокі ваеннай гісторыі засвоены не ўсімі, з'яўляюцца новыя глабальныя выклікі. У сувязі з гэтым актуальна глабальная знешнепалітычная ініцыятыва кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі аб запуску новага Хельсінкскага працэсу. Так званы працэс "Хельсінкі-2" накіраваны на мірнае палітычнае ўрэгуляванне існуючых і прадухіленне магчымых канфліктаў.

Сярод стратэгічных нацыянальных інтарэсаў Беларусі на першым месцы стаіць забеспячэнне незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і непахіснасці канстытуцыйнага ладу. Для іх рэалізацыі праводзіцца шматвектарная міралюбівая знешнепалітычная дзейнасць Беларусі, якая з'яўляецца донарам бяспекі, і гэты факт прызнаны міжнароднай супольнасцю. Адначасова рэспубліка прымае меры для забеспячэння сваёй ваеннай бяспекі. "Ні ў каго не павінны быць сумненняў у тым, што стабільнасць і мір у нашай краіне будуць надзейна захаваны і ў далейшым", - рэзюмаваў міністр.

Урачысты сход і святочны канцэрт прайшлі ў Палацы Рэспублікі. Галоўным сімвалам канцэрта стаў поезд Перамогі, які прысутнічаў на сцэне і візуальна. Гэта своеасаблівая машына часу, дзякуючы якой удзельнікі канцэрта павінны пранесціся ад перадваеннай эпохі, праз усю вайну і апынуцца ў сучасным Мінску.

Адметная асаблівасць канцэртнай праграмы ў тым, што яна раскрыла погляд маладога і сярэдняга пакалення, сучасных кампазітараў і выканаўцаў на падзеі Вялікай Айчыннай вайны. У дыялогу пакаленняў нябачна прымалі ўдзел героі вайны - рэальныя людзі, якія ўдзельнічалі ў абароне Беларусі, партызанскім руху, вызваленні краіны. Фатаграфіі гэтых людзей - на відэаэкранах. Выканаўцы - як папулярныя беларускія артысты, так і маладыя, салісты оперы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі