Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 сакавіка 2018, 17:15

Раўкоў: аб'яднанне воінаў-інтэрнацыяналістаў унесла ўклад ва ўмацаванне дзяржаўнасці

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане ўнёс важкі ўклад у захаванне і ўмацаванне дзяржаўнасці. Аб гэтым сёння заявіў міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 25-годдзю саюза, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аб'яднанне воінаў-інтэрнацыяналістаў унесла важкі ўклад у захаванне і ўмацаванне дзяржаўнасці краіны. Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане захаваў згуртаванасць сваіх радоў і сёння актыўна ўдзельнічае ва ўмацаванні дзяржавы, патрыятычным выхаванні грамадзян краіны", - сказаў Андрэй Раўкоў.

"У Беларусі афіцыйна прызнана высокая сацыяльная роля подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў. Нікому не ўдасца перапісаць гісторыю, прынізіць ролю тых, хто першым прыняў выклік сіл, якія сёння называюцца міжнародным тэрарызмам. Вопыт Афганскай вайны важны для сучаснага ваеннага будаўніцтва, паколькі ўжо тады, у 80-я гады мінулага стагоддзя, ён паказаў напрамкі развіцця форм і спосабаў ваеннага проціборства, шмат у чым прадвызначыўшы развіццё ваеннай справы ў будучым. Менавіта гэта вайна дала савецкім войскам фактычна першы ў свеце вопыт падрыхтоўкі і вядзення аперацый і баёў супраць ірэгулярных фарміраванняў такога значнага маштабу", - адзначыў міністр абароны.

У сваю чаргу старшыня Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане генерал-маёр запасу Валерый Гайдукевіч сказаў, што ў Беларусі пражываюць больш за 20 тыс. удзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане. "Цяпер Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане аб'ядноўвае звыш 12 тыс. чалавек. У арганізацыю, як правіла, прыходзяць тыя, у каго ўзнікаюць жыццёвыя праблемы - складанасці з вызначэннем інваліднасці, забеспячэннем медыкаментамі. У нас шукаюць дапамогу і падтрымку. Мы стараемся іх аказаць", - падкрэсліў Валерый Гайдукевіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі