Навіны сюжэта
"Праект "Беларусы ў кадры" на YouTube-канале БЕЛТА"
Медбрат-анестэзіст Гродзенскай універсітэцкай клінікі Анатоль Занковіч - рознабаковая, творчая асоба. Акрамя таго, што ратуе людзей, ён і песні піша, і на гітары іграе, выступаючы перад публікай. А яшчэ падарожнічае на матацыкле па Беларусі і далёка за яе межамі. Праўда, самае галоўнае месца ў сваім жыцці наш герой адводзіць сям'і: жонцы і траім дзецям. Пабывалі ў гасцях у шматдзетнага бацькі і даведаліся, што ў аснове яго прафесіі і як, пераадольваючы жыццёвыя цяжкасці, пісаць песні.
Галоўнае ў прафесіі - умець захоўваць кантроль над эмоцыямі
Анатоль Занковіч нарадзіўся і вырас у Смаргоні Гродзенскай вобласці. Юнацкія гады субяседнік успамінае з усмешкай: гэта быў яркі час з гульнёй у хованкі на будпляцоўцы і размовамі ля вогнішча. Аб тым, што ў будучым звяжа сваё жыццё з медыцынай, нават і не задумваўся. Хоць пра яе ведаў з малых гадоў.
- Рос я вельмі хваравітым дзіцем, часта ляжаў у бальніцы. Назіраючы за работай урачоў, у тым ліку студэнтаў-практыкантаў, з часам вырашыў паступаць у медыцынскую ВНУ, - расказвае субяседнік. - Пры паступленні ва ўніверсітэт крыху не хапіла балаў, аднёс дакументы ў медвучылішча, якое скончыў у 2002 годзе.

З дыпломам фельчара-акушэра быў размеркаваны ў родны горад, дзе адпрацаваў чатыры гады ў раённай паліклініцы. Затым працаваў у рэанімацыйнай брыгадзе хуткай дапамогі, больш за 15 гадоў выязджаў на выклікі, ратуючы людзей.
Медбрат сцвярджае: галоўнае ў яго прафесіі - гэта ўмець захоўваць кантроль над эмоцыямі ў экстранных сітуацыях. А яшчэ - паслядоўна і дакладна выконваць алгарытм дзеянняў, каб максімальна хутка дапамагчы пацыентам.
- Наша рэанімацыйная брыгада заўсёды першай прыбывала на месца выкліку. А там ты ўжо выкладваешся больш чым на 100 працэнтаў, каб выратаваць чалавеку жыццё незалежна ад яго полу, узросту, веравызнання, колеру скуры, не звяртаючы ўвагі на ўласную стомленасць, - адзначае Анатоль Занковіч.
Сёння герой нашай публікацыі - медбрат-анестэзіст у рэанімацыйным аддзяленні Гродзенскай універсітэцкай клінікі.

- Ад змены лакацыі сутнасць маёй работы не змянілася. Калі прывозяць у прыёмны пакой цяжкага пацыента, выклікаюць брыгаду анестэзіёлага-рэаніматолага і медбрата-анестэзіста. Мы стабілізуем пацярпелага пасля правядзення дыягностыкі: МРТ, КТ, аналізы. Далей адпраўляем пацыента ў аддзяленне рэанімацыі ці стацыянар, - тлумачыць Анатоль Занковіч і дадае:

- Калі параўноўваць, якой медыцына была, калі толькі прыйшоў, і цяперашнюю, - гэта вялікая розніца. Сёння аўтамабілі хуткай дапамогі аснашчаны ўсім неабходным абсталяваннем і нагадваюць перасовачныя шпіталі на колах. На месцы выкліку можна абследаваць, рэанімаваць і дапамагчы пацыенту.
"Мы моцныя, нам усё пад сілу"
Анатоль Занковіч разам з жонкай Валянцінай выхоўваюць траіх дзяцей: двух сыноў і дачку. Дзяўчынка нарадзілася з сіндромам Даўна.
- Цяжарнасць жонкі праходзіла добра: не было ніякіх падазрэнняў на хваробу. Але пасля родаў канстатавалі паталогію і спадарожныя праблемы са шчытападобнай залозай і зрокам, - тлумачыць Анатоль. - Вядома, першыя дні было хваляванне, як жа мы справімся. Але ў дзень выпіскі я цвёрда сказаў жонцы, што ўсё будзе добра, мы моцныя, нам усё пад сілу.
- Да нараджэння дачкі мы ніколі не цікавіліся гэтым захворваннем. Спачатку было складана паверыць, што гэта адбылося з намі. Ёсць такая шкодная прывычка - параўноўваць сябе з іншымі і думаць, чаму ў астатніх усё нармальна, а ў нас не, - падключаецца да размовы Валянціна Занковіч і тут жа прызнаецца, што пасля прыняцця сітуацыі адразу становіцца лягчэй. - З'яўленне Ксеніі ў нашай сям'і яшчэ больш нас з'яднала.
Анатоль адзначае, што ўсебаковая дапамога і падтрымка шматдзетных сем'яў і бацькоў з дзіцем-інвалідам закладзена ў сацыяльнай палітыцы дзяржавы. Акрамя стандартных ільгот, выплат і забеспячэння лякарствамі, яму прадастаўляецца аплатны свабодны дзень. Аказваецца матэрыяльная дапамога з боку прафсаюза, а таксама Чырвоны Крыж выдае адзенне і сродкі гігіены.
Шматдзетныя бацькі сур'ёзна займаюцца дачкой: наведваюць рэабілітацыйныя цэнтры, кансультуюцца ў кваліфікаваных спецыялістаў. Так, масажысты і інструктары ЛФК дапамаглі дзяўчынцы справіцца з гіпатонусам мышцаў, з-за якога яна не магла трымаць галаву да года і хадзіць да двух з паловай гадоў. Цяпер Ксенія актыўна бегае і скача.

- З фізічнага развіцця фокус зрушыўся на мову. Пасля работы з дэфектолагам стала вымаўляць гукі і словы. Ксюша размаўляе, але толькі на сваёй мове, якую, дарэчы, мы ўсе цудоўна разумеем, - расказвае Валянціна. - Яна ў нас вельмі кемлівая, ведае літары, умее лічыць да дзесяці. Толькі з ёй трэба пастаянна займацца. Калі іншым дзецям дастаткова задаць напрамак, то нам неабходна прыкласці пэўныя намаганні. Вынік ёсць, мы бачым вялікі прагрэс у яе развіцці.
Дзяўчынка любіць маляваць, а яшчэ, гледзячы на старэйшых братоў, навучылася займацца на брусах. Робіць гэта, вядома, пад наглядам дарослых. Бацькі ўпэўнены, што дачка ў будучым абавязкова знойдзе занятак даспадобы, а яны ёй у гэтым дапамогуць.
Сям'я Занковічаў часта падарожнічае па краіне на машыне. У летні час любіць выбрацца на возера з начлегам у палатках і песнямі ля вогнішча пад гітару.
- На прыродзе зусім іншая атмасфера. Для дзяцей гэта прыгода, - усміхаецца бацька сямейства.
"Два тыдні не выходзіў з дома, пакуль не развучыў акорды"
Да ўсіх іншых добрых якасцей Анатоль Занковіч яшчэ і вельмі творчая асоба. Так, на рэспубліканскіх турзлётах сярод работнікаў аховы здароўя ён выступае на сцэне з музычнымі нумарамі: спявае і іграе на гітары, дэманструе акцёрскія здольнасці. У бягучым годзе журы ацаніла таленты медбрата і ўсяго калектыву Гродзенскай універсітэцкай клінікі, прысудзіўшы ім першае месца сярод 28 каманд.
Дарэчы, асвойваць музычны інструмент наш субяседнік пачаў яшчэ ў школе. У час канікулаў ён убачыў у парку на лавачцы маладых людзей, якія ўмела перабіраюць струны. На наступны дзень Анатоль прыйшоў да іх са сваёй гітарай і папрасіў паказаць чатыры акорды.
- Два тыдні не выходзіў з дома, пакуль не развучыў іх. Калі навучыўся найграваць мелодыю, прыйшоў зноў і папрасіў паказаць яшчэ. Вось з таго дня ўсё і пачалося, - прыгадвае субяседнік.

У медвучылішчы ён арганізаваў рок-групу, у якой быў гітарыстам. Музычны калектыў удзельнічаў у шматлікіх міжнародных музычных фестывалях медыкаў, выступаў на разагрэве ў вядомых беларускіх груп. Затым Анатоля запрасілі ў іншы калектыў як бас-гітарыста.
- Новым складам ігралі вельмі доўга. Выпусцілі два студыйныя альбомы і далі шмат канцэртаў па ўсёй краіне. Калі ў маладосці пісаў і кампазіцыі, і музыку, то цяпер - пераважна мелодыі, - гаворыць Анатоль Занковіч. - Хацелася б куды больш займацца творчасцю, але часу на ўсё не хапае.
Дома за гітару наш герой бярэцца кожны раз, калі з'яўляецца жаданне найграць мелодыю, якая ўзнікла ў галаве. Да ігры на інструменце далучаецца і дачка.
- Ксеніі вельмі падабаецца музыка. У яе нават ёсць дзіцячая гітара. Дачка падсаджваецца да мяне, пачынае падыгрываць і падпяваць. Сапраўдная артыстка, - усміхаецца Анатоль і адзначае, што старэйшы сын таксама праяўляе цікавасць і просіць паказаць яму пару акордаў.
Дарэчы, наш субяседнік яшчэ і калекцыяніруе гітары. Сярод іх ганаровае месца займае першая, акустычная, на якой ён вучыўся калісьці іграць. Добрыя ўспаміны звязаны і з электрагітарай нямецкай маркі, з ёй ён выступаў на сцэне яшчэ студэнтам медвучылішча. Цяпер іграе на акустычным інструменце з электрападключэннем.

- Жонка не ведала, што я купіў новую гітару. Прынёс яе дадому ў чахле і літаральна з парога заявіў: "Валя, цяпер яна будзе жыць з намі!" На што жонка спакойна адрэагавала, маўляў, што зрабіць, ты ж усё роўна не супакоішся. З таго часу інструмент заўсёды са мной, - усміхаецца Анатоль.
Прадаў бас-гітару і купіў матацыкл
Яшчэ адным захапленнем нашага героя з'яўляецца матацыкл, які для яго нешта большае, чым сродак перамяшчэння.
- Гэта стыль жыцця. За рулём адчуваю сябе свабодным чалавекам і атрымліваю ні з чым не параўнальнае задавальненне, - прызнаецца ён і расказвае, як з'явіўся яго першы жалезны конь: - Прадаў бас-гітару і купіў "Днепр", доўга яго перарабляў, каб ездзіць на байкерскія злёты і падарожнічаць. Потым з'явіўся добры "турыст" Kawasaki GTR 1000. Але маёй марай заўсёды было валодаць "залатымі крыламі" - Honda Goldwing 1500 куб.см. Яго мне прыгналі з Францыі. Потым купіў у сябра матацыкл з гэтай жа серыі, толькі з большым аб'ёмам рухавіка.

У байкерскім руху Анатоль ужо больш за 20 гадоў. За гэты час наведаў тэматычныя мерапрыемствы не толькі ў Беларусі, але і за межамі нашай краіны. Таксама да мотаасяроддзя далучаюцца сыны.
- Ягор прайшоў са мной свае першыя 300 км. Вядома, рабілі прыпынкі, таму што сын не прывык яшчэ доўга сядзець у сядле, а так малайчына. Сярэдні, Косця, пакуль менш захоплены мотатэхнікай, тым не менш удзельнічае і дапамагае ў арганізацыі байкерскіх злётаў і іншых мерапрыемстваў: штосьці паднесці, кагосьці сустрэць ці правесці, - з гонарам расказвае шматдзетны бацька.
Часам у медыцынскай практыцы Анатолю даводзіцца сутыкацца з матацыклістамі, якія атрымалі траўмы ў ДТЗ. З салідарнасці медбрат прапануе пацярпелым пасля змены адвезці да іх дадому рыштунак і шлем, а таксама паведаміць родным і блізкім, што з імі ўсё ў парадку.
- Кожны матацыкліст сам павінен разумець і выбіраць стыль язды, каб не нашкодзіць сабе. Асабіста сам езджу спакойна і не перавышаю скорасны рэжым, таму што ведаю - дома мяне чакае сям'я, - адзначае шматдзетны бацька і праводзіць паралель:

- Ратуючы чалавеку жыццё і знаходзячыся за рулём матацыкла, адчуваеш аднолькавы адрэналін. І работа, і захапленне трымаюць мяне ў пастаянным тонусе.
На вяселле Анатоля і Валянціны прыехалі сябры-байкеры з усёй краіны, арганізаваўшы феерычнае шоу і вясельны картэж з 27 матацыклаў.
Вадзім КАНДРАЦЮК,
фота Леаніда ШЧАГЛОВА і БЕЛТА,
газета "7 дней".-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.