Сцяг Чацвер, 22 студзеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 студзеня 2026, 09:01

Ратавальнікі нагадалі аб рызыках пры галалёдзіцы

Фота з архіва
Фота з архіва
14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 14 студзеня на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Ратавальнікі нагадалі аб фактарах небяспекі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на МНС.

Пры галалёдзіцы магчыма ўскладненне руху транспарту. Павялічана верагоднасць узнікнення дарожна-транспартных здарэнняў. Ёсць рызыка траўматызму насельніцтва.

Паводле прагнозу сіноптыкаў, сёння будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі невялікі снег, днём па крайнім захадзе кароткачасовы снег. Раніцай месцамі слабы туман. Вецер няўстойлівы слабы, паўднёва-усходні 3-8 м/с. Тэмпература паветра складзе мінус 10-16 градусаў, у крайніх заходніх раёнах - мінус 7-9 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі