Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 мая 2017, 09:55

Рассельгаснагляд з 1 мая пачне чарговую інспекцыю беларускіх прадпрыемстваў - Заяц

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыялісты Рассельгаснагляду з 1 мая пачынаюць чарговую праверку беларускіх прадпрыемстваў. Аб гэтым заявіў у "Галоўным эфіры" на тэлеканале "Беларусь 1" міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, па настойлівай просьбе беларускага боку будзе арганізавана праверка менавіта тых прадпрыемстваў, якія не былі правераны першы раз з мэтай адкрыцця іх для расійскага рынку. "Мы чакаем кваліфікаванага заключэння і разумення з боку Рассельгаснагляду", - падкрэсліў Леанід Заяц.

Што датычыцца ўмоў работы расійскіх спецыялістаў, то міністр лічыць, што Беларусь не стварала падстаў, каб Рассельгаснагляд адмаўляўся працаваць у краіне. "На сённяшні дзень нічога ў нашай рабоце не змянілася. Мы працуем з тымі ж службамі, з якімі працавалі і да гэтага. Хацелася б толькі, каб гэтыя службы чулі сваіх партнёраў", - выказаў пажаданне міністр.

"Мы хацелі б таксама пабываць на расійскіх прадпрыемствах, каб паглядзець, як пастаўлена работа на малочных вытворчасцях. Але чамусьці такіх запрашэнняў і прапаноў з расійскага боку пакуль няма", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі