Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2020, 17:12

Распрацоўку адзінага Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса плануецца завяршыць да канца 2021 года

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Распрацоўку адзінага Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса плануецца завяршыць да канца 2021 года, паведаміў журналістам першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сумесна з НЦЗПД (Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў. - Заўвага БЕЛТА) павінны завяршыць распрацоўку да канца наступнага года. Да гэтай работы прыцягнулі вядучых беларускіх вучоных, актыўна вывучаем міжнародны вопыт стварэння і функцыянавання прававых актаў такога ўзроўню, - сказаў Валерый Калінковіч. - Планы вызначаны. Ёсць цвёрдая перакананасць, што гэта задача будзе вырашана".

Задача ўніфікацыі грамадзянскага і эканамічнага працэсуальнага заканадаўства ў Беларусі набыла асаблівую актуальнасць у сувязі са стварэннем 1 студзеня 2014 года адзінай сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі.

Як адзначаў намеснік старшыні Вярхоўнага суда Андрэй Забара ў лістападзе 2019 года ў ВС на рабочым семінары, прысвечаным актуальным пытанням падрыхтоўкі праекта адзінага Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса, нягледзячы на адзінства сістэмы, судаводства па грамадзянскіх і эканамічных справах прадаўжае рэгулявацца працэсуальнымі кодэксамі, якія істотна адрозніваюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі