Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 верасня 2019, 11:07

Распрацоўка новых генпланаў гарадоў-спадарожнікаў Мінска пачнецца ў IV квартале 2019 года

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У генеральныя планы гарадоў-спадарожнікаў Мінска плануецца ўнесці змяненні, паведаміў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА дырэктар інстытута БелНДІПгорадабудаўніцтва Аляксандр Хіжняк.

"На сённяшні дзень наспела неабходнасць унесці пэўныя змяненні ў дакументацыю, паколькі завяршаецца пяцігадовы перыяд планавання. Гэта звязана з аналізам таго, што выканана і што зрабіць не ўдалося. Таксама кіраўніком дзяржавы пастаўлены новыя задачы па асваенні тэрыторый", - адзначыў Аляксандр Хіжняк.

Спецыялісты прадпрыемства маюць намер пачаць распрацоўку новых генпланаў з IV квартала бягучага года. У першую чаргу будуць уносіцца змяненні ў генпланы Рудзенска і Смалявіч. "Пад Рудзенскам плануецца будаўніцтва высокатэхналагічнай вытворчасці ЗАТ "Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя", а Смалявічы першымі пачалі развіцца як горад-спадарожнік, маневіта на іх робіцца ўпор у звязцы Мінск - Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень". Таксама правільна было б заняцца Фаніпалем, дзе вядзецца актыўнае жыллёвае будаўніцтва", - растлумачыў кіраўнік інстытута.

Пры падрыхтоўцы горадабудаўнічай дакументацыі акцэнт будзе зроблены на развіцці сацыяльнай, інжынернай, транспартнай інфраструктуры. Таксама будуць удакладнены аб'ёмы жылля. "Будуць прааналізаваны існуючыя пляцоўкі пад забудову, магчыма, разгледзім і новыя. Асноўная задача - стварыць камфортныя ўмовы для жыцця", - адзначыў Аляксандр Хіжняк.

-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі