Наталля Юсько
18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі нарматыўная база дзяржаўных стандартаў, дзеючых у харчовай галіне, налічвае 2,4 тыс. ДАСТ (міждзяржаўныя стандарты) і СТБ (нацыянальныя стандарты). Аб актуальных пытаннях тэхнічнага рэгулявання харчовай прамысловасці расказала намеснік начальніка ўпраўлення тэхнічнага нарміравання стандартызацыі Дзяржстандарту Наталля Юсько, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржстандарце.
"Харчовая бяспека з'яўляецца асновай забеспячэння нацыянальнай бяспекі краіны, яе ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця. Стратэгічна важныя ўмовы - забеспячэнне стабільнасці ўнутранай вытворчасці, наяўнасць неабходных рэзерваў і запасаў, павышэнне якасці жыцця грамадзян. У сувязі з гэтым значная роля адводзіцца пытанням тэхнічнага рэгулявання і стандартызацыі", - адзначыла Наталля Юсько.
Тэхнічнае рэгуляванне харчовай прадукцыі забяспечваецца дзеючымі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза тэхнічнымі рэгламентамі. Гэта 12 дакументаў, якія пастаянна актуалізуюцца з улікам развіцця тэхналогій і патрэбнасцей рынку. На розных стадыях разгляду знаходзяцца змяненні да чатырох тэхнічных рэгламентаў, якія датычацца бяспекі харчовай прадукцыі, асобных відаў спецыялізаванай харчовай прадукцыі, у тым ліку дыетычнага лячэбнага і дыетычнага прафілактычнага харчавання, бяспекі ўпакаванай пітной вады, уключаючы прыродную мінеральную ваду, маркіроўкі.
Пытанні распрацоўкі новых і актуальнасці дзеючых стандартаў у галіне харчовай прадукцыі вырашаюцца ў рамках тэхнічных камітэтаў па стандартызацыі, якія актыўна ўзаемадзейнічаюць з больш як 20 міждзяржаўнымі тэхнічнымі камітэтамі ў рамках краін СНД.
Паводле слоў намесніка начальніка ўпраўлення тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі Дзяржстандарту, ацэнку адпаведнасці ўстаноўленым патрабаванням, а ў рэспубліцы 2,4 тыс. дзяржаўных стандартаў у харчовай галіне, забяспечваюць 445 выпрабавальных лабараторый, з якіх 230 маюць права правядзення выпрабаванняў прадукцыі на адпаведнасць абавязковым тэхнічным рэгламентам ЕАЭС. Забеспячэнню бяспекі і якасці харчовай прадукцыі садзейнічае ўкараненне на прадпрыемствах сістэм менеджменту якасці і бяспекі прадуктаў харчавання ў адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі. Як дадала Наталля Юсько, сусветны вопыт прымянення замацаваных у гэтых стандартах метадаў арганізацыі работ па павышэнні якасці прадукцыі і паслуг пацвердзіў іх эфектыўнасць.
Харчовыя прадпрыемствы краіны ўдзельнічаюць у рэалізацыі праграмы "Якасць 2021-2025", мерапрыемстваў па правядзенні Года якасці, а таксама ў конкурсным руху ў галіне якасці, дзелавога ўдасканалення і стандартызацыі.-0-