Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Распрацоўка беларускіх вучоных можа дапамагчы ў дыягностыцы захворванняў лёгкіх

Грамадства 21.11.2019 | 15:49
Фота з архіва
Фота з архіва

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія вучоныя распрацавалі сістэму, якая можа дапамагчы ў дыягностыцы захворванняў лёгкіх па рэнтгенаўскіх здымках. Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Аляксандр Тузікаў у час XVIII Міжнароднай канферэнцыі "Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (РІНТІ-2019)", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вельмі актыўна працуем над пытаннямі інтэлектуальнай апрацоўкі медыцынскіх даных. На базе глыбокіх нейронных сетак рэалізаваны шэраг праектаў па падтрымцы дыягностыкі некаторых захворванняў, у прыватнасці хвароб лёгкіх. Сёння на выстаўцы ёсць дэманстрацыйны варыянт. Калі ўсё атрымаецца, то можна будзе ўключыць падтрымку дыягностыкі ва ўжо існуючыя ў Беларусі медыцынскія сістэмы", - сказаў Аляксандр Турчын.

На аснове рэнтгенаўскіх здымкаў сістэма ацэньвае стан лёгкіх і робіць заключэнне: здаровы чалавек ці яму трэба звярнуцца да спецыяліста. "Больш таго, калі чалавек нездаровы, сістэма падказвае з пэўнай верагоднасцю, якое гэта захворванне, напрыклад, туберкулёз або пнеўманія. Але гэта не аўтаматычная дыягностыка, гэта дапамога ўрачу, які ставіць дыягназ", - адзначыў гендырэктар інстытута.

У форуме РІНТІ-2019 прымаюць удзел вядучыя спецыялісты ў галіне інфармацыйных тэхналогій з Беларусі, Расіі, Украіны і Азербайджана. На канферэнцыі разглядаюць стратэгію развіцця сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі ў Беларусі на перыяд да 2025 года, а таксама асноўныя напрамкі і тэхналогіі лічбавай трансфармацыі ў адукацыі, эканоміцы і дзяржаўным кіраванні, стан і напрамкі фарміравання інфармацыйнага грамадства (ІТ-дзяржавы), развіцця інфарматызацыі (лічбавай трансфармацыі). Вучоныя і спецыялісты абмяркоўваюць таксама сацыяльныя аспекты лічбавізацыі эканомікі і грамадства, пытанні яе навукова-метадычнага, інфармацыйнага, тэхналагічнага і прававога забеспячэння, праектавання і ўкаранення аўтаматызаваных сістэм.

Акрамя таго, у час канферэнцыі праходзіць выстаўка навуковых распрацовак у галіне штучнага інтэлекту і лічбавых тэхналогій. Там прадстаўлены апошнія дасягненні акадэмічных інстытутаў, вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, а таксама арганізацый Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.