Сцяг Аўторак, 9 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2025, 14:46

Расійскія журналісты адправяцца ў азнаямленчы тур па Гродзенскай вобласці 13-17 жніўня

Фота з архіва
Фота з архіва
13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 13 па 17 жніўня прадстаўнікоў расійскіх СМІ азнаёмяць з багатай гісторыяй і культурай Гродзенскай вобласці ў рамках азнаямленчага туру, накіраванага на асвятленне турыстычнага патэнцыялу рэгіёна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.

Удзел у туры прымуць прадстаўнікі 13 СМІ з розных куткоў Расіі: Башкортастана, Чэлябінска, Ліпецка, Ніжняга Тагіла, Масквы, Нар'ян-Мара.

Шырокая геаграфія туру ахоплівае Ліду, Навагрудак, Уселюб, Мір, Жыровічы, Слонім, Сынкавічы, Шылавічы, Азёры, Свяцк і Гродна.

Першым пунктам падарожжа для журналістаў стане Ліда. Зняты ў час туру відэакантэнт будзе трансліравацца на расійкіх тэлеканалах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі