Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 ліпеня 2019, 09:01

Расійскія ВНУ прапрацоўваюць магчымасць выдзялення дадатковых бюджэтных месцаў для беларусаў

19 ліпеня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. У Расіі прапрацоўваюць магчымасць выдзялення дадатковых бюджэтных месцаў у ВНУ для беларусаў. Аб гэтым прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў 18 ліпеня ў час пленарнага пасяджэння VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З расійскага боку прапрацоўваецца магчымасць выдзялення дадатковых бюджэтных месцаў для грамадзян Беларусі ў нашых універсітэтах", - сказаў Уладзімір Пуцін. Паводле яго слоў, цяпер у расійскіх ВНУ на бюджэтнай аснове навучаюцца амаль 4 тыс. беларусаў.

Каб спрасціць паступленне беларускіх абітурыентаў у ВНУ Расіі, у 2020 годзе плануецца праводзіць у Мінску Адзіны дзяржаўны экзамен. У будучым такую практыку можна распаўсюдзіць і на іншыя гарады Беларусі пры ўзгадненні з кіраўніцтвам рэспублікі і профільнымі ведамствамі дзвюх краін, лічыць прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі