Сцяг Нядзеля, 16 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2025, 08:48

Расійскі журналіст: для ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне патрэбны "Мінск-3"

Сяргей Брылёў. Скрыншот відэа тэлеканала "Беларусь 1"
Сяргей Брылёў. Скрыншот відэа тэлеканала "Беларусь 1"
12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне патрэбны "Мінск-3". Такое меркаванне выказаў расійскі тэлевядучы, кіраўнік асацыяцыі "Глабальная энергія" (Расія) Сяргей Брылёў у фільме "У пошуках міру" ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Дарагога каштуе змясціць кропку на карце - усе ведаюць, што ёсць такі горад Мінск. Трэба аддаць належнае намаганням беларускай дыпламатыі і ўсёй беларускай дзяржавы, безумоўна, Аляксандру Рыгоравічу, што ён тады пазіцыянаваў Мінск як пляцоўку (для перагавораў. - Заўвага БЕЛТА)", - адзначыў Сяргей Брылёў.

Расійскі журналіст у верасні 2014 года ўзяў інтэрв'ю ў Прэзідэнта Беларусі. Сяргей Брылёў падкрэслівае, што кіраўнік дзяржавы вельмі сціпла апісваў сваю ролю. Для беларускага лідара галоўным былі жыцці людзей, і дзеля гэтага ён гатовы быў "рабіць усё, што скажуць, ціха і спакойна".

"Гэта быў момант, калі Мінск ператварыўся ў "Мінск". "Мінск-1", "Мінск-2". Само сабой, вельмі хацелася б, каб быў "Мінск-3", - заявіў Сяргей Брылёў. - Яшчэ адна яго (Прэзідэнта Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) думка, якую запомніў: амерыканцы ваяваць не будуць, але яны будуць нашымі рукамі нас знішчаць. І што, не апраўдаўся прагноз? На жаль, поўнасцю".

У верасні 2014 года былі падпісаны Мінскія пагадненні, якія прадугледжвалі спыненне агню на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей і прадастаўленне ім аўтаномнага статусу ў складзе Украіны. Гэтыя дамоўленасці атрымалі назву "Мінск-1". А ў лютым 2015 года быў узгоднены комплекс мер па выкананні Мінскіх пагадненняў - "Мінск-2".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі