ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2022, 16:24

Расійскі медык: беларускія кардыяхірургі паставілі вельмі высокую планку

У час кардыялагічнага форуму
У час кардыялагічнага форуму

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканаўшы 500 трансплантацый сэрца, беларускія кардыяхірургі паставілі вельмі высокую планку, заявіў журналістам загадчык аддзялення сардэчна-сасудзістай хірургіі НДІ кардыялогіі Томскага НДМЦ Барыс Казлоў на форуме "РНПЦ "Кардыялогія" - 45 гадоў дасягненняў" у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"500 аперацый па перасадцы сэрца - гэда выдатны вынік для Беларусі. Але, я думаю, гэта вельмі сур'ёзны вынік і ў свеце. Беларуссю пастаўлена вельмі сур'ёзная планка", - сказаў Барыс Казлоў.

Загадчык аддзялення адзначыў, што на беларускай зямлі прысутнічае ўпершыню па запрашэнні беларускіх калег. Зрэшты, прафесійнае супрацоўніцтва вядзецца ўжо доўгія гады. "Мы сябруем шмат гадоў, абменьваемся ўражаннямі, дасягненнямі і вынікамі. У мяне вельмі вялікія надзеі на тое, што гэты кангрэс дасць новыя падставы для разважанняў", - заўважыў ён.

Паводле слоў Барыса Казлова, сардэчна-сасудзістая хірургія - гэта галіна медыцы, дзе вельмі важныя вялікія даследаванні, аднак адной асобнай клініцы складана сабраць вялікі клінічны матэрыял. Таму важна ўзаемадзеянне, кааперацыя паміж клінікамі, што дае магчымасць паляпшаць вынікі хірургічнага лячэння і рэабілітацыі пацыентаў.

Галоўны ўрач Федэральнага цэнтра высокіх медыцынскіх тэхналогій Калінінграда Юрый Шнейдэр таксама адзначыў даўняе супрацоўніцтва з беларускімі кардыяхірургамі. Беларускія і расійскія калегі сустракаюцца на міжнародных, расійскіх і беларускіх кангрэсах. Паводле яго слоў, у беларусаў вялікі вопыт у многіх аспектах кардыяхірургіі. "Мы пастаянна вучымся ў нашых беларускіх калег і яны, спадзяюся, у нас таксама могуць нешта ўзяць", - сказаў ён.

У Мінску праходзіць Рэспубліканскі кардыялагічны форум "РНПЦ "Кардыялогія" - 45 гадоў дасягненняў". Ён прысвечаны 45-годдзю ўтварэння РНПЦ і юбілейнай 500-й трансплантацыі сэрца ў Беларусі. Удзел у мерапрыемстве прымаюць спецыялісты з Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана, Таджыкістана, Сербіі, Канады і інш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі