Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лютага 2024, 09:02

Расійска-беларускі маладзёжны дыскусійны клуб стартуе ў Маскве

Фота з архіва
Фота з архіва
13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другое пасяджэнне дыскусійнага клуба "Моладзь Беларусі і Расіі: погляд у будучае" адбудзецца 13 лютага ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пры пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, кіраўнік міжнароднага пратакола Яўгенія Кахаева.

"У Маскву для ўдзелу ў мерапрыемствах прыбыла маладзёжная дэлегацыя з Беларусі. У яе склад увайшлі прадстаўнікі маладзёжнай арганізацыі па вертыкалі ад кіраўнікоў ЦК, тэрытарыяльных камітэтаў да актывістаў БРСМ устаноў вышэйшай адукацыі і працоўных калектываў. Моладзь Расіі ў дыскусійным клубе прадставяць партнёры Саюза моладзі - кіраўнікі і прадстаўнікі Нацыянальнага савета маладзёжных і дзіцячых аб’яднанняў Расіі, Расійскага саюза моладзі, Маладой гвардыі Адзінай Расіі, Расійскага саюза сельскай моладзі, Маладзёжнага парламента Саюза Беларусі і Расіі, а таксама студэнты Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе Расійскай Федэрацыі, МІРЭА - Расійскага тэхналагічнага ўніверсітэта. БРСМ прывёз з сабой выстаўку, экспазіцыя якой прэзентуе ўсе напрамкі дзейнасці маладзёжнай арганізацыі", - расказала Яўгенія Кахаева.

Паводле слоў кіраўніка міжнароднага пратакола, на пленарным пасяджэнні пойдзе размова аб важнасці ўдзелу моладзі дзвюх краін у выбары будучага. "У прыватнасці, моладзь будзе абмяркоўваць важныя электаральныя перыяды ў Беларусі і Расіі: прэзідэнцкія выбары ў Расіі і адзіны дзень галасавання ў Беларусі. Пасля завяршэння пленарнага пасяджэння моладзь Саюзнай дзяржавы прадоўжыць работу па секцыях, на якіх будуць закрануты тэмы "25 гадоў Саюзнай дзяржаве. Рэтраспектыва і перспектыва супрацоўніцтва", "Маладзёжная палітыка Беларусі і Расіі. Вопыт узаемадзеяння", "Сацыяльна-гуманітарнае супрацоўніцтва" і прынята сумесная рэзалюцыя форуму", - рэзюмавала яна.

Стварэнне дыскусійнага клуба "Моладзь Беларусі і Расіі: погляд у будучае" ініцыявана вядучымі маладзёжнымі арганізацыямі Беларусі і Расіі і падтрымана пасольствам Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. Галоўная мэта клуба - арганізацыя дыскусійнай пляцоўкі па актуальных пытаннях маладзёжнага парадку дня Саюзнай дзяржавы з удзелам выдатных грамадска-палітычных дзеячаў, кіраўнікоў маладзёжных арганізацый Беларусі і Расіі і актывістаў маладзёжных аб’яднанняў дзвюх краін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі