ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 20 кастрычніка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 верасня 2021, 09:44

Расія ў поўным аб'ёме аднавіла авіязносіны з Беларуссю

Фота з архіва
Фота з архіва

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З сённяшняга дня Расія здымае ўсе абмежаванні на авіязносіны з Беларуссю і аднаўляе іх з Іспаніяй, Іракам, Кеніяй і Славакіяй. Такое рашэнне раней прыняў аператыўны штаб па барацьбе з каранавірусам, перадае ТАСС.

Такім чынам, паветраныя зносіны паміж Расіяй, Беларуссю, часова абмежаваныя ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса, будуць адноўлены ў поўным аб'ёме.

У чэрвені Расія павялічыла колькасць рэгулярных рэйсаў у авіязносінах з Беларуссю да 10 у тыдзень. З 1 жніўня Расійская Федэрацыя падвоіла колькасць рэйсаў з Масквы ў Мінск, а таксама павялічыла іх колькасць з Сочы і Краснадара.

Што датычыцца іншых замежных напрамкаў, у Ірак самалёты будуць лятаць па маршруце Масква - Багдад два разы ў тыдзень, у Іспанію будзе ажыццяўляцца па чатыры рэйсы ў тыдзень з Масквы ў Мадрыд і Барселону, а таксама па два разы ў тыдзень у Малагу і Алікантэ. У Кенію самалёты будуць лятаць з Масквы ў Найробі двойчы ў тыдзень, а ў Славакію будзе чатыры рэйсы ў тыдзень па маршруце Масква - Браціслава і два рэйсы ў тыдзень з Санкт-Пецярбурга ў Браціславу.

Раней Расія ўжо аднавіла авіязносіны з 53 краінамі. Пры гэтым прыпыненне авіязносін з Танзаніяй прадоўжана да 1 кастрычніка ў сувязі з эпідсітуацыяй у краіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі