3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пасяджэнні Савета міністраў абароны СНД прыняты рашэнні па ўдасканаленні сумесных сістэм ваеннага прызначэння. Аб гэтым заявіў міністр абароны Расіі Андрэй Белавусаў на чарговым пасяджэнні Савета міністраў абароны дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Пасяджэнне прайшло ў дзелавой і канструктыўнай абстаноўцы. Прадметна разгледжаны актуальныя пытанні ваеннага супрацоўніцтва і прыярытэтныя напрамкі яго развіцця. Узгоднены сумесныя мерапрыемствы ва ўзброеных сілах дзяржаў СНД на 2025 год", - сказаў Андрэй Белавусаў.
Міністр абароны адзначыў, што на пасяджэнні прыняты рашэнні па ўдасканаленні сумесных сістэм ваеннага прызначэння. У прыватнасці, адобраны асноўныя напрамкі і мерапрыемствы развіцця аб'яднанай сістэмы кантролю і ацэнкі РХБ-абстаноўкі, прынцыпы фарміравання арганізацыйна-тэхнічнай структуры пабудовы і функцыянавання сумеснай аб'яднанай сістэмы сувязі, падыходы да арганізацыі падрыхтоўкі нацыянальных інжынерных падраздзяленняў да дзеянняў у складзе сумеснага інжынернага падраздзялення гуманітарнага размініравання.-0-
Фота Надзеі Касцецкай