Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 сакавіка 2020, 16:25

Рашэнне аб пераносе ЦТ і прыёмнай кампаніі пакуль не прымалася - Мінадукацыі

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі пакуль не прымала рашэння аб пераносе на больш позні тэрмін ЦТ і прыёмнай кампаніі ў ВНУ, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч у час стрыму для студэнтаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На сённяшні дзень рашэнне аб пераносе ЦТ, а таксама прыёмнай кампаніі не прымалася", - сказаў Сяргей Каспяровіч.

Рэгістрацыя на ЦТ праводзіцца ў маі, само цэнтралізаванае тэсціраванне - у чэрвені. Прыёмная кампанія ў ВНУ ў асноўным прыпадае на ліпень, у ССНУ і прафтэхустановы пачынаецца ў чэрвені і завяршаецца ў жніўні. "Тут мы рашэнні будзем прымаць паслядоўна", - дадаў начальнік галоўнага ўпраўлення.

Разам з тым асноўныя этапы рэпетыцыйнага тэсціравання перанесены на май.

Што датычыцца канчатковага размеркавання студэнтаў-медыкаў, яго плануецца правесці ў маі, адзначыў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. "У любым выпадку без работы ніхто дакладна не застанецца. Першае месца працы будзе прапанавана кожнаму", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі