ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 26 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 ліпеня 2019, 18:03

Рашэнне аб адмене роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй пакуль не дасягнута з-за пазіцыі мабільных аператараў

Юрый Вараб'ёў
Юрый Вараб'ёў

17 ліпеня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне аб адмене роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй пакуль не дасягнута з-за пазіцыі мабільных аператараў. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік старшыні Савета Федэрацыі Юрый Вараб'ёў на палях VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пакуль мы не знайшлі канчатковага рашэння па адмене роўмінгу, і гэта звязана не з дзяржаўнай палітыкай нашых краін, а з эканамічнай пазіцыяй уладальнікаў сетак", - сказаў Юрый Вараб'ёў.

Ён дадаў, што работа па гэтым напрамку прадаўжаецца, і выказаў упэўненасць у вырашэнні гэтага пытання ў канчатковым выніку. "На жаль, на працягу года вырашыць яго яшчэ не ўдалося, але яно абавязкова будзе вырашана", - заявіў расійскі сенатар.

У сваю чаргу намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Мар'яна Шчоткіна звярнула ўвагу, што пытанне ад адмене роўмінгу паміж дзвюма краінамі - пытанне сапраўды складанае, таму вырашыць яго на працягу года цяжка. "Парадак дня не закрыты, пытанне прапрацоўваецца", - рэзюмавала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі