Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2024, 15:06

"Расатам" гатовы пры неабходнасці пабудаваць у Беларусі другую АЭС

Фота з архіва
Фота з архіва
24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Расатам" гатовы пры неабходнасці пабудаваць у Беларусі другую АЭС, заявіў журналістам генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі "Расатам" Аляксей Ліхачоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ведаем пажаданні Аляксандра Рыгоравіча (Прэзідэнта Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) прадоўжыць будаўніцтва. У любым выпадку мы гатовы гэта зрабіць. Пытанне толькі тэхнічнага аблічча і месца размяшчэння будучага блока", - сказаў Аляксей Ліхачоў.

Паводле яго слоў, у гэтым пытанні бакі павінны спачатку прыняць рашэнне аб тэрмінах, эканамічнай мадэлі гэтага праекта.

"Нашы беларускія партнёры добра адчулі смак атамнай электрычнасці. Рэзка вырасла энергаспажыванне ў Беларусі. Я так разумею, Беларусь не збіраецца спыняцца, рухаючыся ў гэтым напрамку", - заўважыў кіраўнік "Расатама".

Аляксей Ліхачоў удакладніў, што па пытанні размяшчэння новых блокаў "Расатам" абсалютна кліентаарыентаваны: "Як урад Беларусі сумесна з нашым Мінэнерга вырашыць - дзе, у якія тэрміны, у якіх магутнасцях, па якой эканамічнай схеме будзе рэалізаваны праект, - так мы і будзем гэта рашэнне выконваць".

Ён таксама расказаў, што цяпер абодва блокі БелАЭС працуюць на 100%-й намінальнай магутнасці, заўваг па іх рабоце няма. Забяспечаны неабходны нагляд, каб гарантаваць бяспечную работу станцыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі