Павел Райкевіч ведае ўсе таямніцы водных прастораў Ясельды, на беразе якой ён нарадзіўся і рос, Мотальскага, Спораўскага і іншых азёр у аграгарадку Моталь, што на Брэстчыне. Ён практычна адзіны ў Беларусі стварае ўнікальныя драўляныя лодкі, якія проста ляцяць па воднай гладзі. Таму і карыстаюцца вялізнай папулярнасцю ў землякоў і не толькі. Даведаліся ў Паўла Райкевіча, ад каго ён пераняў сакрэты майстэрства, каму перадасць свае ўменні і аб чым марыць у будучым.
Павел Райкевіч успамінае пра дом, у якім нарадзіўся, з вялікім задавальненнем. Стаяў той над самай Ясельдай, а побач быў вадзяны млын. Рака была куды больш паўнаводнай, чым цяпер. Вясной так залівала навакольныя лугі і палі, што многія мотальцы ў красавіку-маі пражывалі быццам на астравах. А дзяцей у гэты час вазілі ў школу на лодках.

"Тыя, хто ўсё жыццё пражыў каля вады, ведае, што яна лечыць, дае сілы. І не толькі вада, але і іл на дне. Лічу, што на Мотальскім возеры можна адкрываць курорт з гразевымі ваннамі", - упэўнены наш субяседнік.
Лодкі, вырабленыя рукамі Пал Палыча, уражваюць: лёгкія, устойлівыя! Хто навучыў рабіць такі вельмі важны для палешукоў сродак перамяшчэння, асабліва ў разводдзе, якое здараецца практычна кожны год?

"Вучыўся я ў бацькі. Часта проста завісаў побач з ім, калі ён будаваў чарговую лодку. І калі раней у кожным двары было па адной, то ў нашым - усе пяць! - расказвае Павел Паўлавіч і ўспамінае сваю першую лодку, якую вырабіў больш за 30 гадоў таму і падарыў сябру. - Будаваў яе два тыдні. Гэта шмат. Цяпер на адну ідзе тры дні".
Дрэва ажывае ў руках майстра: самая звычайная карчага ператвараецца ў дзіўную жывёліну, а то і зусім у бога вады... Знайшоўшы на лузе, у рацэ ці балоце мудрагелістай формы галінку або корань, ён робіць ні на што не падобныя рэчы! Пры гэтым наш герой не лічыць сябе нейкім унікальным чалавекам.

"У нашай вёсцы спакон веку кожны быў нечым заняты і нешта ўмеў. Адны ткалі хусткі, другія - пакрывалы, трэція шылі кажухі, у тым ліку і мой бацька. У яго атрымліваліся добрыя, цёплыя рэчы, па якія ў Моталь прыязджалі з Польшчы і плацілі па тых мерках вялікія грошы", - успамінае ён.
Свае навыкі Павел Паўлавіч з радасцю перадае сынам. Прызнаецца, што старэйшы ўжо цяпер з дрэва можа зрабіць такую рэч, што проста заглядзенне.
Павел Райкевіч - герой нашага праекта "Беларусы ў кадры". Пагаварылі з ім аб сельскім побыце і мары катаць турыстаў па рацэ Ясельда і мясцовых азёрах. А яшчэ даведаліся, чаму нарыхтоўваць драўніну для лодак трэба абавязкова зімой.

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту