16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка правёў асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Алена Васільеўна з Мінска звярнулася на прыём з прапановамі ў праект закона аб рыэлтарскай дзейнасці. Яна працуе ў рыэлтарскай сферы 20 гадоў, мае дзве вышэйшыя адукацыі, у свой час мела ўласную рыэлтарскую кампанію. На яе думку, Палата рыэлтараў (стварэнне якой прадугледжана законапраектам) дубліруе функцыі Міністэрства юстыцыі.
У той жа час, як адзначыў намеснік міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў, большасць рыэлтараў падтрымліваюць стварэнне новага органа. "Кампетэнцыі Палаты дакладна прапісаны. Павышэнне кваліфікацыі - гэтымі пытаннямі будзе займацца Палата. Навучыць, паказаць, расказаць на сваім прыкладзе - гэта самае галоўнае. Мы пашыраем кола асоб, якія могуць атрымаць прафесію рыэлтара", - адзначыў ён.
Ігар Сергяенка нагадаў, што законапраект аб рыэлтарскай дзейнасці прыняты ў першым чытанні. "Цяпер ідзе яго дашліфоўка. У працэсе падрыхтоўкі меркаванне вашых калег вывучалася", - падкрэсліў спікер. Ігар Сергяенка дадаў, што пры падрыхтоўцы законапраекта да другога чытання ў студзені адбудзецца шырокае абмеркаванне законапраекта з зацікаўленымі бакамі.
Яўген Іванавіч звярнуўся на прыём па пытанні рамонту дарогі ў вёсцы Рудня. У 2023 годзе ён звяртаўся да старшыні Швабскага сельсавета і да старшыні Лагойскага райвыканкама. Па выніках звароту пракапалі траншэю (водаадвод) і прывезлі для падсыпкі дзве машыны пяску. Але пры гэтым, паводле слоў мужчыны, па дарозе ўсё роўна цяжка ездзіць.

"Пытанне трэба зняць. Прапрацуйце гэта пытанне, - адзначыў Ігар Сергяенка, звяртаючыся да кіраўніцтва Лагойскага райвыканкама па відэасувязі. - Мы яго возьмем на кантроль".-0-
Фота Мікалая Пятрова