Фота з архіва
26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 70 званкоў паступіла з 23 ліпеня на гарачую лінію МЖКГ па пытаннях ліквідацыі наступстваў урагану. Аб гэтым расказаў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка, паведамілі БЕЛТА ў міністэрстве.
Большасць зваротаў датычацца рамонту даху. Другое месца па колькасці званкоў займае праблема паваленых дрэў.
Атрыманыя званкі апрацоўваюцца і накіроўваюцца на разгляд выканкамаў. Мясцовыя органы ўлады на аснове атрыманай інфармацыі арганізуюць работу па ўстараненні наступстваў урагану, каардынуюць дзеянні службаў жыллёва-каманульнай гаспадаркі і сацыяльных службаў. У пацярпелых раёнах службы ЖКГ прадаўжаюць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.
Зваротная сувязь з грамадзянамі падтрымліваецца, людзі атрымліваюць інфармацыю аб планах і мерах па ўстараненні наступстваў стыхіі.
Плануецца аналіз вынікаў работы і прыняцце адпаведных рашэнняў па прадаўжэнні работы гарачай лініі. Першапачаткова прадугледжвалася, што яна будзе працаваць да 26 ліпеня.
Інфармацыю можна паведаміць з 8.00 да 13.00 па нумары тэлефона 8 (017) 371-07-04.-0-