Фота прэс-цэнтра Дом прэсы
5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэма жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў рабоце з насельніцтвам павінна перайсці ад узаемаадносін, заснаваных на зваротах і скаргах, да адносін па прынцыпе "пастаўшчык-спажывец паслуг", у аснову якіх будуць пакладзены суадносіны цаны і якасці паслуг пры роўнай іх даступнасці. Такую заяву ў час прэс-канферэнцыі зрабіў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
ЖКГ сёння - галіна, якая дынамічна развіваецца, аб'ядноўвае больш за 360 працоўных калектываў і 115 тыс. работнікаў, у руках якіх сканцэнтравана амаль дзясятая частка асноўных фондаў краіны. Гэта складаны шматгаліновай вытворча-тэхнічны комплекс.
Паволе слоў намесніка міністра, штодзень спажыўцам рэспублікі падаецца больш за 1 млн куб.м вады, прафесійна абслугоўваецца звыш 120 млн кв.м жыллёвага фонду, выводзіцца 60 тыс. куб.м адходаў. У краіне створана адзіная структура кіравання жыллёва-камунальнай гаспадаркай праз абласныя ўпраўленні. Тым не менш актуальнымі застаюцца пытанні добраўпарадкавання тэрыторый, у тым ліку вулічна-дарожнай сеткі, у населеных пунктах, даступнасці якаснай пітной вады ў вёсцы, эфектыўнасці і надзейнасці цеплазабеспячэння, якасці ачысткі сцёкавых вод і надзейнасці сістэм водаадвядзення.
"Для вырашэння абазначаных пытанняў неабходна штодзень нарошчваць аб'ёмы выкананых работ па рамонце вулічна-дарожнай сеткі, развіваць будаўніцтва сетак водазабеспячэння і водаадвядзення ў сельскіх населеных пунктах і аграгарадках, зніжаць бюджэтную нагрузку на субсідзіраванне цеплавой энергіі шляхам рэканструкцыі неэфектыўных кацельняў, забяспечыць будаўніцтва не менш як 70 ачышчальных збудаванняў сцёкавых вод", - падкрэсліў Андрэй Рамашка.
Каб вызначыць напрамкі рэалізацыі абазначаных задач, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі сумесна з Нацыянальным выставачным цэнтрам "БелЭкспа" з 18 па 20 верасня другі раз арганізуе Міжнародную спецыялізаваную выстаўку жыллёва-камунальнай гаспадаркі "Наш дом". У праграме мерапрыемства не толькі выставачная частка - прадугледжаны таксама шырокі дзелавы складнік.
"Мы рыхтуемся абмеркаваць шэраг актуальных для галіны пытанняў. Гэта і лічбавізацыя жыллёва-камунальнай гаспадаркі з акцэнтам на лічбавізацыі сістэмы водазабеспячэння і водаадвядзення. Гэта, вядома, і пытанні рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў у частцы добраўпарадкавання гарадскога асяроддзя і прыдамавых тэрыторый. Дарэчы, для ўдзелу ў круглым стале па гэтым пытанні мы чакаем шырокую дэлегацыю з многіх рэгіёнаў Расіі, - дадаў намеснік міністра. - Не застануцца ўбаку і пытанні кадравага забеспячэння галіны. Людзям, якія штодзённа працуюць на месцах, выконваюць пастаўленыя задачы, ствараюць утульнасць, мы ўдзяляем павышаную ўвагу. На выстаўцы прадугледжана таксама секцыя па ЦКА, у рамках якой мы плануем знайсці канкрэтныя падыходы па рацыянальнай перапрацоўцы цвёрдых адходаў, іх уключэння ў вытворчасць другасных матэрыяльных рэсурсаў".
Шырокая праграма мерапрыемстваў спецыялізаванай выстаўкі "Наш дом" уключае ў сябе круглыя сталы, навукова-практычныя канферэнцыі, семінары, прэзентацыі і рабочыя сустрэчы на тэмы распрацоўкі і ўкаранення інавацый у сферы ЖКГ. Таксама арганізатары правядуць майстар-класы па прымяненні найноўшых распрацовак у сферы ЖКГ і інжынернага абсталявання і арганізуюць прамы дыялог з прадстаўнікамі выканаўчай улады, Міністэрства ЖКГ, іншых ведамстваў для абмеркавання найбольш актуальных пытанняў і дасягнення місіі выстаўкі - стварэння эфектыўнай камунікацыйнай бізнес-платформы ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі для ўсебаковага незалежнага экспертнага абмеркавання перспектыўных рашэнняў развіцця галіны, удасканалення нарматыўна-прававой базы, лічбавай трансфармацыі і аўтаматызацыі працэсаў кіравання гарадской гаспадаркай.
Удзельнікамі выстаўкі стануць прадстаўнікі кампаній з Беларусі і Расіі, якія прадэманструюць свае распрацоўкі, а таксама падзеляцца ўласным вопытам укаранення іх у працэсы капітальнага рамонту, добраўпарадкавання, аказання ЖКП, абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі.-0-