Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2020, 13:17

Раінчык: хачу і далей жыць у мірнай і спакойнай краіне

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Я хачу і далей жыць у мірнай краіне і не разумею, што перашкаджае людзям спакойна жыць і працаваць. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў кампазітар і піяніст, народны артыст Беларусі Васіль Раінчык.

"Я дастаткова пажыў, мне пайшоў ужо восьмы дзясятак, таму я магу параўнаць, як мы жылі раней і цяпер. Я наогул не разумею, што перашкаджае людзям спакойна жыць і працаваць. Ніякіх забарон для гэтага няма", - сказаў Васіль Раінчык.

Паводле яго слоў, плошча - гэта не месца для выказвання свайго меркавання. "Я чалавек з іншай эпохі, і ў мяне ўсё гэта выклікае здзіўленне. Я хачу і далей жыць у мірнай і спакойнай краіне, гуляць па вуліцах любімага горада і не баяцца за жыццё сваіх блізкіх", - адзначыў народны артыст.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі