ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 чэрвеня 2023, 11:38

Рахманаў: задача сілавога блока - забяспечыць адэкватнае рэагаванне на пагрозы нацбяспецы

Аляксандр Рахманаў. Фота з архіва
Аляксандр Рахманаў. Фота з архіва

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Следчая дзейнасць: навука, адукацыя, практыка", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У мерапрыемстве прымае ўдзел намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандр Рахманаў. У прывітальным слове да ўдзельнікаў ён адзначыў, што Беларусь зведвае сістэмны дэструктыўны націск, сутыкаецца з новымі выклікамі ва ўсіх сферах нацыянальнай бяспекі. Аляксандр Рахманаў звярнуў увагу на рост пагроз міжнароднага тэрарызму, сепаратызму і транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці, распаўсюджвання наркотыкаў, гандлю людзьмі і нелегальнай міграцыі.

"З улікам гэтага на сілавым блоку ляжыць маштабная і адказная задача - забяспечыць папераджальнае, адэкватнае рэагаванне на гэтыя выклікі, абараніць нашых грамадзян ад усемагчымых знешніх і ўнутраных пагроз", - заявіў намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі.

Аляксандр Рахманаў пажадаў удзельнікам форуму творчай і плённай работы пры абмеркаванні актуальных праблем крымінальнага права і працэсу, крыміналістыкі, перспектыў удасканалення аператыўна-вышуковай і судова-экспертнай дзейнасці, а таксама выпрацоўкі канкрэтных прапаноў па павышэнні яе эфектыўнасці.

Ён падкрэсліў, што Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта займае дастойнае месца ў сістэме забеспячэння нацыянальнай бяспекі Беларусі і ўносіць важны ўклад у абарону правоў грамадзян і нацыянальных інтарэсаў краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі