Фота з архіва
11 лютага, Арол /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прамыя авіязносіны паміж Беларуссю і рэгіёнамі Расіі будуць пашырацца. Аб гэтым заявіў журналістам пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння мы маем значную колькасць прамых авіярэйсаў у зносінах Мінска з рэгіёнамі Расіі. Ставім перад сабой задачу развіваць гэтыя рэгіянальныя перавозкі, каб грамадзяне нашай краіны мелі магчымасць хутка, без перасадак прыляцець у расійскія рэгіёны", - сказаў пасол.
Ён канстатаваў, што цяпер прамыя авіязносіны наладжаны паміж Беларуссю і амаль 20 рэгіёнамі Расіі. "Спадзяёмся, што ў бягучым годзе мы гэту работу прадоўжым і лік рэйсаў будзе павялічаны", - адзначыў Аляксандр Рагожнік.-0-