8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Члены так званага каардынацыйнага савета Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў затрыманы на тэрыторыі Украіны. Такую інфармацыю карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэта.
"Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў у рамках узаемадзеяння затрыманы сумежным бокам на тэрыторыі Украіны", - сказалі ў ДПК.
У ведамстве дадалі, што цяпер з імі праводзіцца разбор. Устаноўлена, што гэтыя грамадзяне маюць пасведчанне на права жыхарства ва Украіне.-0-
