Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 ліпеня 2020, 18:43

Рачкоў: работа дэпутацкага корпуса павінна быць накіравана на паляпшэнне дабрабыту людзей

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа дэпутацкага корпуса павінна быць накіравана на паляпшэнне дабрабыту людзей. Аб гэтым заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў на сустрэчы з членамі Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

У час рабочай паездкі Сяргей Рачкоў правёў сустрэчы са старшынёй Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Юрыем Горлавым і членамі раённага Савета дэпутатаў. Абмяркоўваліся актуальныя для раёна пытанні, электаральная кампанія, а таксама работа са зваротамі. "Дэпутаты павінны больш уважліва да іх ставіцца, глыбока ўнікаць у сутнасць жыццёвых патрэб жыхароў раёна, дабівацца ад мясцовых улад канструктыўнага рэагавання на звароты грамадзян. Работа дэпутацкага корпуса павінна быць накіравана на паляпшэнне дабрабыту людзей", - падкрэсліў сенатар.

Асаблівая ўвага на сустрэчы ўдзялялася таму, як мясцовыя ўлады вырашаюць пытанні, звязаныя з выплатай заработнай платы і пераходам на поўны рабочы тыдзень на асобных прадпрыемствах у Маладзечне ва ўмовах паступовага адкрыцця знешніх рынкаў збыту прадукцыі. Акрамя таго, Сяргей Рачкоў праінфармаваў аб асноўных напрамках дзейнасці Савета Рэспублікі, прынятых на вясенняй сесіі законах.

Сенатар таксама сустрэўся з калектывам завода "Маладзечнамэбля". Закраналася шырокае кола пытанняў: умовы працы, фінансава-гаспадарчая дзейнасць прадпрыемства, зарплата, развіццё вытворчасці, павелічэнне экспарту. Парламентарый звярнуў увагу на сур'ёзныя поспехі айчыннай дрэваапрацоўчай галіны. "Яны дасягнуты дзякуючы правільным стратэгічным рашэнням, прынятым кіраўніком дзяржавы па падтрымцы дрэваапрацоўкі, уключаючы вытворчасць мэблі, якая вызначаецца высокай якасцю і сучасным дызайнам. Былі інвесціраваны значныя сродкі ў мадэрнізацыю прадпрыемстваў, іх перааснашчэнне, падрыхтоўку кадраў, выхад прадукцыі на новыя рынкі", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі