ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 мая 2023, 15:59

Рачкоў: міжнародная бяспека павінна быць непадзельнай, а яе ўмовы аднолькавымі для ўсіх

Сяргей Рачкоў. Фота з архіва
Сяргей Рачкоў. Фота з архіва

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная бяспека павінна быць непадзельнай, а яе ўмовы аднолькавымі для ўсіх краін. Аб гэтым заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Сяргей Рачкоў у праекце "Па факце: рашэнні Першага" на YouTube-канале БЕЛТА.

"Беларусь, як ніхто іншы, ведае цану міру. Мы страцілі больш за тры мільёны чалавек у гады Другой сусветнай вайны, адчулі на сабе генацыд і асабліва цэнім стабільнасць, спакой і мір на нашай зямлі, - падкрэсліў Сяргей Рачкоў. - Сёння мы разумеем, што бяспека павінна быць непадзельнай. Не можа быць нейкіх умоў для адной краіны па забеспячэнні бяспекі і нейкіх іншых умоў для астатніх краін. Таму размова сёння ідзе аб непадзельнасці бяспекі".

Парламентарый нагадаў, што яшчэ некалькі гадоў таму Беларусь прапанавала некалькі мірных ініцыятыў па фарміраванні міжнароднай сістэмы бяспекі. Так, у 2017 годзе на адкрыцці штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Мінску Аляксандр Лукашэнка вылучыў ініцыятыву аб запуску новага маштабнага перагаворнага працэсу аналагічнага хельсінскаму. "На вялікі жаль, да гэтай ініцыятывы своечасова не прыслухаўся шэраг краін, якія сёння фактычна падтрымліваюць тую сітуацыю, якая складваецца ва Украіне", - адзначыў сенатар.

Яшчэ адной важнай ініцыятывай Беларусі стала прапанова сфарміраваць так званы лічбавы пояс добрасуседства. "Гэта тэма па-ранейшаму актуальная і злабадзённая. Сёння многія краіны зведваюць інфармацыйнае ўздзеянне, нават інфармацыйную агрэсію. У ход ідуць сацыяльныя сеткі, распаўсюджваецца дэзынфармацыя, фэйкі, - дадаў Сяргей Рачкоў. - Мы прадаўжаем працаваць, з аднаго боку, над стварэннем сістэмы, якая забяспечвае бяспеку Беларусі ў сферы інфармацыі. З другога боку, мы разумеем, што над гэтым пытаннем трэба працаваць сумесна з іншымі краінамі, міжнароднымі арганізацыямі".-0-

Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі