Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2020, 14:00

Работнікі лясной галіны Беларусі выступаюць за парадак і спакой у краіне

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работнікі лясной галіны Беларусі - за парадак у краіне. З такой сумеснай заявай выступілі члены калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі і дырэктарскі корпус падначаленых арганізацый у час нарады ў Жыткавічах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

"Мы не павінны ісці на повадзе ў тых, хто сее разлад і смуту ў нашай краіне, дзеліць грамадства. Мы хочам спакойна жыць і працаваць у роднай Беларусі, - гаворыцца ў сумеснай заяве. - Работнікі лясной галіны, безумоўна, усхваляваны падзеямі, якія адбываюцца. Сёння з'явіліся радыкальна настроеныя грамадзяне, якія заклікаюць да масавых беспарадкаў і вулічных боек. Але вулічныя пратэсты не наш шлях. Яны не дапамагаюць выбудоўваць дыялог, а наадварот, аддаляюць людзей адзін ад аднаго".

Пры гэтым кіраўнікі арганізацый падкрэсліваюць: лясгасы сёння з'яўляюцца эканамічна паспяховымі прадпрыемствамі. За апошнія гады было зроблена шмат для павышэння якасці выпускаемай прадукцыі, выхаду на новыя рынкі збыту. Усё гэта дало магчымасць стварыць новыя рабочыя месцы ў рэгіёнах, забяспечыць занятасць людзей, даць ім дастойную заработную плату.

"Мы заўсёды жылі сваім розумам і выбіралі мірную і незалежную будучыню. Мы ўмеем слухаць і чуць адзін аднаго. Мы з павагай ставімся да розных пунктаў гледжання, але беларускі народ зрабіў свой выбар. Мы хочам, каб нашы дзеці жылі ў мірнай краіне", - падкрэсліваецца ў паведамленні. Кіраўнікі арганізацый лясной галіны перакананы, што галоўная задача цяперашніх беспарадкаў - расхістаць краіну і разбалансаваць эканоміку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі