Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 студзеня 2021, 10:59

Работнікі беларускіх прадпрыемстваў аб эканамічных санкцыях: гэта парушэнне правоў дзясяткаў тысяч людзей

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканамічны шантаж і парушэнне правоў дзясяткаў тысяч людзей. Так расцэньваюць рашэнне аб увядзенні эканамічных санкцый работнікі беларускіх прадпрыемстваў. Сваю пазіцыю працоўныя Беларусі выказалі ў калектыўным адкрытым пісьме да Міжнароднай арганізацыі працы, удзельнікаў міжнароднага прафсаюзнага руху, рабочых і наймальнікаў іншых краін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Пры гэтым у пісьме падкрэсліваецца, што ўвядзенне санкцый не адпавядае патрабаванням працоўных Беларусі, як гэта падаецца прадстаўнікамі з-за мяжы.

"Еўрапейскія палітыкі, мабыць, лічаць, што яны маюць права абмяжоўваць і ўшчамляць правы работнікаў іншых краін. Атрымліваецца, мы павінны застацца без работы, без заработнай платы. Як у такім выпадку нам утрымліваць свае сем'і, вучыць дзяцей? - гаворыцца ў тэксце пісьма. - Заклікаем працоўных іншых дзяржаў праявіць салідарнасць і аказаць уплыў на ўрады сваіх краін, якія, прымяніўшы эканамічныя санкцыі, фактычна заняліся эканамічным шантажом і парушылі асновы міжнароднага права".

Як адзначылі ў ФПБ, з сённяшняга дня падпісацца пад пісьмом можа кожны, хто зацікаўлены ў тым, каб захаваць эканоміку Беларусі, стабільную заработную плату і сацыяльныя гарантыі для людзей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі