Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 жніўня 2020, 17:29

Работнікі абаронных прадпрыемстваў выступаюць за кансалідацыю здаровых сіл

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работнікі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, выступаюць за кансалідацыю ўсіх здаровых сіл беларускага народа. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ДВПК.

Сітуацыю ў Мінску і іншых беларускіх гарадах абмяркоўвалі на сустрэчах працоўныя калектывы ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў", ААТ "Агат - электрамеханічны завод", ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод", ААТ "АГАТ - сістэмы кіравання" - кіруючая кампанія холдынга "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання", ААТ "140 рамонтны завод", ААТ "2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення", ААТ "Канструктарскае бюро "Дысплэй", ААТ "Пеленг".

Асноўным лейтматывам сустрэч стаў заклік да міру і згоды ў Беларусі. Работнікі прадпрыемстваў адзначалі, што маральны і матэрыяльны дабрабыт ніколі не паляпшаўся на мітынгах, забастоўках і маніфестацыях. Ён заўсёды дасягаўся планамернай, мэтанакіраванай працай.

"Людзі заклікалі да кансалідацыі ўсіх здаровых сіл народа. Вопыт "каляровых рэвалюцый", якія бесперапыннай чарадой адзначылі пачатак XXI стагоддзя, з усёй відавочнасцю паказаў, што менавіта адзінства, а не канфрантацыя, садзейнічае росту эканамічнай моцы дзяржавы, а значыць, і дабрабыту", - адзначылі ў прэс-службе Дзяржкамваенпрама.

Арганізацыі, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, рытмічна працуюць, эфектыўна вырашаюць задачы па выкананні дзяржабаронзаказу і міжурадавых пагадненняў па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, работнікі прадпрыемстваў маюць дастойную зарплату. Захоўваецца тэндэнцыя яе росту.

У прэс-службе Дзяржкамваенпрама расказалі аб звароце да працоўных калектываў. У ім падкрэсліваецца, што Беларусь адзіная краіна на постсавецкай прасторы, дзе мір і стабільнасць былі забяспечаны ў першую чаргу мудрасцю і гістарычнай памяццю народа. "Сёння, знаходзячыся перад выбарам, нам абавязкова трэба ўспомніць пра тое, што аб'ядноўвае нас усіх - рабочых і служачых, тэхнікаў, інжынераў і канструктараў, адміністратараў і кіраўнікоў розных узроўняў - любоў да Беларусі! І вельмі важна не забыць, што за гэтымі словамі - шчасце і здароўе нашых бацькоў, жонак і мужоў, братоў і сясцёр, сыноў і дачок, мір, спакой і дастатак у нашых дамах", - гаворыцца ў звароце.

"У нашых агульных інтарэсах зрабіць так, каб жыццё вярнулася ў прывычнае рэчышча. Паколькі мы ўсе хочам спакойна жыць, працаваць, гадаваць дзяцей і ўнукаў у мірнай і бяспечнай краіне. Але для гэтага мы павінны быць разам. Нас шмат. Мы розныя. Але мы павінны быць адзіныя, таму што Беларусь у нас адна!"- сказана ў звароце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі