Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 кастрычніка 2021, 11:55

Работа валанцёраў акцыі "Чысты лес" будзе арганізавана больш як на 2 тыс. аб'ектаў

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа валанцёраў акцыі "Чысты лес" будзе арганізавана больш як на 2 тыс. аб'ектаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

"Ужо ў суботу, 9 кастрычніка, у Беларусі пройдзе акцыя "Чысты лес". У бягучым годзе яна будзе прымеркавана да Года народнага адзінства і ахопіць усе рэгіёны краіны. На працягу дня валанцёры змогуць дапамагчы лясгасам у ліквідацыі несанкцыянаваных звалак, уборцы будаўнічых і бытавых адходаў, добраўпарадкаванні прыдарожных палос, а таксама лясных масіваў паблізу населеных пунктаў і памятных мясцін", - расказалі ў прэс-службе.

Паводле папярэдніх даных, работы будуць арганізаваны амаль на 2,2 тыс. аб'ектаў па ўсёй краіне. Чакаецца, што за суткі валанцёры сумесна з работнікамі лясгасаў вывезуць з ляснога фонду звыш 4 тыс. кубаметраў смецця і захламленасці і адрэстаўрыруюць каля 50 месцаў масавага адпачынаку насельніцтва. У асобных рэгіёнах будзе праводзіцца таксама дапаўненне лясных культур. Усяго за суткі плануецца высадзіць каля 1,5 млн дрэў.

Стаць удзельнікам можа любы жадаючы, для гэтага трэба звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне. На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі апублікаваны кантактныя даныя абласных арганізацыйных камітэтаў.

Як і папярэднія гады, асаблівы акцэнт у час акцыі будзе зроблены на рабоце з дзецьмі і карыстальнікамі сацыяльных сетак. Кожнае дзіця, якое прыняло ўдзел у акцыі, атрымае ад лясгасаў невялікі сувенір. Каштоўныя падарункі чакаюць і аўтараў самых крэатыўных фота- і відэа, размешчаных у сацыяльных сетках пад хэштэгамі #ЧыстыЛес2021 і  #ЧистыйЛес2021.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі