Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Работа па развіцці Аршанскага раёна павінна весціся больш высокімі тэмпамі - Качанава

Грамадства 04.07.2019 | 19:37
У час пасяджэння
У час пасяджэння

4 ліпеня, Орша /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Работа па развіцці Аршанскага раёна і асваенні рэсурсаў, выдзеленых на рэалізацыю мерапрыемстваў, павінна весціся больш высокімі тэмпамі. Аб гэтым сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава сёння ў Оршы, падводзячы вынікі пазачарговага выязнога пасяджэння Віцебскага аблвыканкама па развіцці Аршанскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўнікам розных органаў улады не варта спадзявацца адзін на аднаго. Кожны павінен у поўнай меры ўсведамляць ступень сваёй адказнасці", - падкрэсліла Наталля Качанава. У сувязі з гэтым яна прапанавала праз месяц зноў прааналізаваць вынікі работы, "за гэты час павінны быць сур'ёзныя зрухі".

Паводле слоў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, у верасні адбудзецца вялікая нарада па развіцці гарадоў з насельніцтвам звыш 80 тыс. чалавек. Першую справаздачу аб тым, як рэалізуецца праграма па развіцці раёна і вырашаюцца пастаўленыя задачы, будзе даваць старшыня Аршанскага райвыканкама. "Таму што па Аршанскім раёне прыняты такія меры падтрымкі і праграма, якіх няма ў іншых рэгіёнах. На яго прыкладзе мы хочам паказаць, як працуюць гэтыя прэферэнцыі. Аднак на сённяшні дзень няма чаго паказваць, што служыла б яскравым прыкладам для іншых гарадоў. Чаканы вынік пакуль не дасягнуты, тэмп асваення інвестыцый нязначны", - сказала Наталля Качанава. Яна заклікала кіраўнікоў усіх узроўняў прыкласці максімальныя намаганні ў вырашэнні пастаўленых задач і падкрэсліла, што даручэнні, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы ў сельскай гаспадарцы, па нарыхтоўцы кармоў, сянажных траншэях, навядзенні парадку на зямлі, прамысловым комплексе і іншых сферах, павінны быць выкананы ў поўным аб'ёме.

Разам з гэтым кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыла, што некаторыя зрухі па добраўпарадкаванні, павелічэнні прыбытку, іншых напрамках ужо ёсць. "Але прынятыя падпраграмы павінны рэалізоўвацца больш хуткімі тэмпамі. Чамусьці яшчэ ідзе некаторае разварушванне. Гэта недапушчальна, валакіты ў такіх пытаннях быць не павінна. На мой погляд, гэта проста недапрацоўкі кіраўнікоў або, калі гэта камунальныя прадпрыемствы, - мясцовых органаў улады, калі рэспубліканскія - то рэспубліканскіх. Што датычыцца апошніх, то мы трымаем на кантролі ўсе праекты, але, на жаль, тэмпы рэалізацыі не задавольваюць", - канстатавала Наталля Качанава.

Асобную ўвагу ўдзельнікі пасяджэння акцэнтавалі на пытанні адтоку кадраў. Арганізацыямі Аршанскага раёна ў студзені-маі працаўладкавана на 584 чалавекі менш, чым звольнена. "З людзьмі трэба працаваць. Калі ў іх будзе дастойная заработная плата, умовы працы і адпаведныя адносіны, то ніхто ад'язджаць не будзе. У нас шмат добрых прыкладаў, у тым ліку па моладзі, якая зацікаўлена ў рабоце, калі ў яе ёсць жыллё і камфортныя ўмовы жыцця. Але гэтым пытаннем трэба займацца", - сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Сваю ацэнку рэалізацыі ўказа нумар 506 "Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці" за мінулы перыяд даў кіраўнік спраў Прэзідэнта Віктар Шэйман. "Арганізацыямі раёна за студзень-красавік атрымана Br26,9 млн чыстага прыбытку. Рэнтабельнасць продажаў склалася на ўзроўні 6,8 працэнта. Разам з тым гаварыць аб эфектыўнасці эканамічнага росту дачасна. Адмоўную рэнтабельнасць у прамысловасці мае кожнае чацвёртае прадпрыемства, у сельскай гаспадарцы - кожнае другое. Узрасла колькасць стратных арганізацый", - канстатаваў Віктар Шэйман.-0-

Фота Раміля Насібуліна

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Тэмпературныя рэкорды Беларусі 14 кастрычніка былі пабіты тэмпературныя рэкорды ў Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Брэста.